В Кореличах проведен митинг в честь 105-летия со дня рождения Николая Артюха

З нагоды 105-годдзя з дня нараджэння сакратара Карэліцкага падпольнага райкама ЛКСМБ Мікалая Пятровіча Арцюха ў скверы райцэнтра праведзена гадзіна памяці пад назвай «Памяць жыве ў народзе».
Ля помніка народнага змагара сабраліся члены раённай арганізацыі КПБ, ветэраны працы, вучні СШ № 2 г. п. Карэлічы, жыхары гарпасёлка.

Адкрываючы мітынг, бібліятэкар Карэліцкай раённай бібліятэкі Валянціна Іванаўна Кошур расказала пра асноўныя вехі з біяграфіі патрыёта нашага краю: Мікалай Арцюх нарадзіўся ў вёсцы Заполле, у 15-гадовым узросце ўступіў у камсамол, быў сакратаром Карэліцкага падпольнага райкама камсамола, загінуў у маладым узросце.
Удзячныя нашчадкі захоўваюць памяць пра народнага змагара. Навуковы супрацоўнік Карэліцкага раённага краязнаўчага музея Марыя Уладзіміраўна Беленава зрабіла гістарычны экскурс у той далёкі час і заклікала карэліччан аддаць даніну павагі сапраўднаму патрыёту карэліцкай зямлі Мікалаю Арцюху і тым людзям, якія змагаліся за родны край.
Незвычайнай датай назвала гэты дзень старшыня раённага савета ветэранаў Ніна Сяргееўна Яфрэмава і адзначыла, што яго іменем названа вуліца ў райцэнтры, піянерскія і маладзёжныя арганізацыі раёна. Ветэранскі лідар добрым словам успомніла падпольшчыцу Марыю Іосіфаўну Смалянка з райцэнтра, якая моцна любіла жыццё і змагалася за шчаслівае будучае новых пакаленняў. Пажадала моладзі поспехаў у вучобе, ветэранам — моцнага здароўя.
Да помніка Мікалаю Арцюху былі ўскладзены кветкі.


Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Аксаны ЯНУШ.

Добавить комментарий