В Кореличском районе завершается сев кукурузы. Скоро стартует заготовка кормов

Большасць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Карэліччыны ўпэўненымі крокамі рухаецца наперад да таго моманту, калі аграрыі з упэўненасцю змогуць адзначыць: “Кукуруза пасеяна”. Па стану на 15 мая агульнараённая пасяўная лічба галоўнай стратэгічнай культуры складае 83%. З плану 5443 га насенне кукурузы закладзена на плошчы 4500 га.

Мацнейшыя гаспадаркі раёна СВК “Маяк-Заполле”, СВК “Свіцязянка-2003” і ДП “Лукі-Агра” ўжо маюць 100-працэнтны вынік, дзе пасеяна 500 га, 700 га і 450 га адпаведна. У СВК “Жухавічы”, дзе пад кукурузу адведзена найвялікшая плошча ў раёне – 1000 га, аграрыі імкнуцца да фінішнай кропкі і ўжо пасеялі сельскагаспадарчую культуру на плошчы 880 га, што складае 88% ад запланаванага.

Не спыняецца праца на палях ДП “Чарняхоўскі-Агра”. 89% – добры вынік. Аграрыям прадпрыемства засталося пасеяць кукурузу на плошчы 55 га.

– Сёлета пад кукурузу ў гаспадарцы адведзена 500 га, з якіх 100 га – на зерне. На вытворчым участку №1 запланавана пасеяць 200 га, участку №2 – 300 га, – расказвае загадчык вытворчага ўчастка №2 ДП “Чарняхоўскі-Агра” Мікалай Мікалаевіч Ракач. – Пасяўная – справа не аднаго чалавека, таму ўсе аграрыі працуюць у адной звязцы, выходзячы ў поле зранку і вяртаючыся дадому, калі ўжо цёмна.

Падчас размовы з Мікалаем Мікалаевічам заўважаю трактар МТЗ 1221 з прычапной кукурузнай сеялкай. Загадчык вытворчага ўчастка №2 адзначыў:

– На днях сіноптыкі абяцаюць дажджы, якіх мы чакаем з нецярпеннем. Для росту раслін вільгаць сёння проста неабходна.

Насенне кукурузы падчас сёлетняй пасяўной кампаніі ў ДП “Чарняхоўскі-Агра” старанна закладае трактарыст-машыніст з 35-гадовым стажам працы ў роднай гаспадарцы Мікалай Іванавіч Забаўскі. Дарэчы, сямейная дынастыя Забаўскіх – той прыклад працавітасці і адданасці малой радзіме, які ляжыць у аснове поспехаў гаспадаркі. Тры родныя браты Мікалай, Юрый і Віктар Забаўскія – адны з лепшых працаўнікоў на турэцкай зямлі.

– Калі завершыцца сяўба кукурузы, адразу пачнецца нарыхтоўка кармоў. Там я буду задзейнічаны аж да кастрычніка. Таму сумаваць няма часу, трэба працаваць, – пазітыўна адзначыў Мікалай Забаўскі.

Аксана ЯНУШ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий