Владимир КРАВЦОВ: «Мир должен стать современным европейским поселком»

Мір павінен стаць сучасным еўрапейскім пасёлкам. Аб гэтым заявіў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў падчас рабочай сустрэчы ў г.п. Мір з кіраўніцтвам Карэліцкага раёна.

 — Па даручэнні Прэзідэнта краіны ў гэтым годзе ў двух населеных пунктах Гродзенскай вобласці будзе праведзена шырокамаштабнае добраўпарадкаванне, — адзначыў Уладзімір Краўцоў. — Гэта пасёлкі гарадскога тыпу Мір і Сапоцкін. Галоўнае — не толькі навядзенне парадку ў гэтых пасяленнях, але  іх эканамічнае і культурнае развіццё.

Як паведаміў старшыня Карэліцкага райвыканкама Віктар Шайбак, літаральна кожны куточак старажытнага пасёлка будзе прыведзены ў парадак. Так, на добраўпарадкаванне тэрыторыі Мірскай сярэдняй школы з раённага бюджэта будзе накіравана 50 тысяч рублёў. Работы па ўкладцы тратуарнай пліткі будуць завершаны да 1 верасня.

Будзе вырашана адно з самых галоўных для міран пытанняў — паляпшэнне якасці пітной вады. У гэтым годзе плануецца выканаць асноўныя работы па пракладцы водаправодных сетак і асвоіць 1 млн 100 тыс. рублёў.

Прывядуць у належны парадак і вуліцы гарпасёлка. Добраўпарадкаванне будзе праведзена на вуліцах Сташэўскай, Танкістаў, Зорнай, Школьнай і Першамайскай. Зараз сіламі Карэліцкага ДРБУ-158 праводзіцца рамонт вуліцы Перамогі.

Шмат увагі падчас мадэрнізацыі нададуць тэрыторыі Мірскага замка. Як падкрэсліў Уладзімір Краўцоў, замежныя турысты, якія прыязджаюць сюды на экскурсіі, будуць меркаваць аб Беларусі ўвогуле ў кантэксце Міра, таму задача кожнага жыхара пасёлка — клапаціцца пра свой дом, надворак і агароджу.

Старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў падкрэсліў, што мясцовай уладзе неабходна больш актыўна шукаць пакупнікоў для пустуючых будынкаў. Так, будынак былога дзіцячага сада ўжо выстаўлены на аўкцыён. У памяшканні былога харчовага блока садка размясцілася ветэрынарная аптэка.

Кіраўнік вобласці даручыў мясцовай уладзе  з асаблівай увагай падысці да пытання прывядзення ў належны выгляд будынка Мірскага спіртавога завода. Побач знаходзіцца Мірскі замак, таму вытворчае памяшканне завода павінна гарманічна спалучацца з помнікам архітэктуры.

Плануецца, што ў Міры з’явяцца малыя архітэктурныя формы, якія перанясуць турыстаў у эпоху 16 стагоддзя.

Іна ЛЕЙКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий