Песни у костра и много активного отдыха. Бережно приняло районный турслет (фото)

22 і 23 чэрвеня непадалёку ад вёскі Беражна Мірскага сельсавета на беразе ракі Нёман адбыўся раённы маладзёжны турыстычны злёт, прысвечаны 100-годдзю ВЛКСМ. Удзел у ім прынялі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і арганізацыі раёна.
На працягу двух дзён каманды ўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах і творчых конкурсах. Сярод іх — паласа перашкод, валейбол, перацягванне каната, падняцце гіры, дартс, «Быт турыста», творчы конкурс «Песня ля кастра». Акрамя таго, разыгрываўся прыз на самую актыўную каманду турыстычнага злёту.
Пераможцамі турзлёту сталі: СВК «Жухавічы» (першае месца), КСУП «Лукі-Агра»(другое) і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама (трэцяе). Дарэчы, самай актыўнай прызнана каманда з Жухавіч.
Хочацца выказаць словы ўдзячнасці ўсім удзельнікам турыстычнага злёту за актыўны ўдзел у мерапрыемстве і арганізатарам — райвыканкаму, аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённаму аб’яднанню прафсаюзаў за дапамогу ў арганізацыі турыстычнага злёту.
5-7 ліпеня каманда-пераможца прыме ўдзел у абласным маладзёжным турыстычным злёце.

Яўгеній ПАРХАМОВІЧ,
першы сакратар РК ГА «БРСМ».

Фота прадастаўлена РК ГА «БРСМ»

Добавить комментарий