В Красном здорово побаламутили (фото+видео)

Паспрабаваць духмянай юшкі і запечанай рыбы ў рэстаране пад адкрытым небам, палавіць рыбу голымі рукамі, пазнаёміцца з Баламутнем і пусціцца ў пляс… Усё гэта змаглі зрабіць госці надзвычай каларытнага свята “Ноч з Баламутнем”, што адбылося ў суботу ў аграгарадку Краснае.

Суботнім вечарам па цэнтральнай вуліцы Краснага прайшлася незвычайная кампанія. Узначаліў працэсію сам цар Баламуцень, з зялёнай барадою і вілкамі ў руцэ. За ім ішлі кікімара з лесавіком, русалкі, жабкі ды п’яўкі. Працэсія спынілася ля Красненскага Дома культуры, каб павітаць гасцей свята. А вяскоўцаў у гэты суботні вечар сабралася сапраўды шмат: красненцы любяць і ўмеюць адпачываць.

На ўсю акругу цягнула прыемным дымком і пахла смажанай рыбай. Гэта кухары рэстарана “На кручку” гатавалі духмяную юшку і смажылі рыбу. Каля рэстарана заўважаю карэспандэнта газеты “Звязда” Ірыну Сідарок, ураджэнку Карэліччыны, якая не першы раз на нашых святах:

— Абавязкова пакаштуйце юшку. Смачная, як у дзяцінстве!

Ад прапановы ніхто не адмаўляецца: ні дарослыя, ні дзеці. Усім смачна, асабліва рыжаму кату, які даўно пасвіцца каля рэстарана і чакае чарговай порцыі далікатэсаў.

 

и запеченной рыбы.

Між тым выдучыя аб’яўляюць конкурс на самага спрытнага рыбака. Умовы простыя: з імправізаванага возера голымі рукамі трэба вылавіць як мага больш рыбы. Жадаючыя адпраўляюцца на рыбалку, гледачы горача балеюць кожны за свайго канкурсанта. У паядынку паміж Максімам Радзецкім са сталіцы і Аляксандрам Браўко з Турца перамог Максім. Ён здолеў злавіць 12 рыбін.

— Я ж мясцовы, — расказвае пераможца, — з гэтых краёў. Мы з хлопцамі ў дзяцінстве толькі рукамі рыбу і цягалі з возера.

На суседняй пляцоўцы таксама горача. Там пачаліся спаборніцтвы па перацягванні каната. Дзве каманды — “Заполле” і “Краснае” — імкнуцца перамагчы адна другую. Побач сваю сілу і спрыт спрабуюць мясцовыя сілачы. Уладзімір Радзецкі і Аляксандр Гавака больш за 30 разоў кожны падымаюць 20-кілаграмовую гіру. Побач балельшчыкі лічаць колькасць пад’ёмаў. Эмоцыі зашкальваюць.

Дадайце да гэтага яшчэ вялікую колькасць дзіцячых атракцыёнаў і конкурсаў. Малыя ў захапленні.

— Мы спецыяльна сёння сюды прыехалі з Карэліч, — расказваюць Марына і Аляксандр Манкевіч, — дачку прывезлі. У мінулым годзе былі тут на Купаллі, вельмі спадабалася, таму вырашылі зноў сюды завітаць. Гэта цудоўна вось так правесці вечар выхаднога дня ўсім разам.

Аматары песень і танцаў з задавальненнем слухалі артыстаў з Іўеўскага раёна. Як і абяцалі арганізатары, свята ў Красным завяршылася дыскатэкай пад адкрытым небам.

 

Инна ЛЕЙКО.

Фото и видео автора.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.