На фестывалі нацыянальных культур у Гродна журналіст раённай газеты «Полымя» апынуўся ў эпіцэнтры падзей (фота+відэа)

Фестываль нацыянальных культур, які стартаваў у Гродна 1 чэрвеня ў дванаццаты раз, стаў, бадай што, самым яркім і запамінальным за ўсю гісторыю свайго існавання. Між іншым, гэта меркаванне яго гасцей і гаспадароў горада.

Святочная калона, у якой крочылі прадстаўнікі 36 нацыянальнасцей, прайшла ад плошчы Леніна да Савецкай. У эпіцэнтры падзей апынуўся і журналіст раённай газеты “Полымя”. Шчыра прызнацца, столькі станоўчых эмоцый і адрэналіну не атрымлівала даўно.

Урачыстае шэсце па традыцыі ўзначалілі гаспадары фестывалю — беларусы. У руках — сімвал Радзімы — бусел, які ў гэты вечар пад сваімі крыламі аб’яднаў прастаўнікоў амаль чатоырох дзясяткаў нацыянальнасцей і дыяспар. Самымі шматлікімі на свяце сталі дэлегацыі з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы і Малдавіі. У яркіх нацыянальных касцюмах па вуліцах старажытнага Гродна прайшлі кубінцы, цыгане, індзійцы, іспанцы, кітайцы. Прадстаўнікі кожнай нацыянальнасці імкнуліся прадэманстраваць свой тэмперамент і культуру. Шквал эмоцый гледачоў шэсця, якія ўтварылі жывы калідор уздоўж гарадскіх вуліц, выклікалі гарачыя танцы кубінцаў, цыган, іспанцаў і грузін. Заварожвалі галасавым дыяпазонам украінцы і малдаване. Сябры з Украіны прадэманстравалі, як па-майстэрску валодаюць нагайкай. А самае галоўнае — энергетыка, якая існавала паміж гасцямі фестывалю і гаспадарамі горада. І імя ёй — сардэчнасць. Здавалася, што некалькі соцен тоненькіх нітачак раптам з’явіліся і працягнуліся ад сэрца да сэрца.

-Лаба дена! — вітаюць літоўцы, і з натоўпу ім адказваюць: Лаба дена! Вітаем!

— Вітаемо! — махаюць рукамі жыццярадасныя ўкраінцы, а ў адказ: Шчыра вітаем! Мы вас любім!

А крышку далей натоўп падхапіў святочную “Хала нагіла” разам з яўрэямі.

 

Гродзенцы не выпускаюць з рук тэлефоны: здымаюць фота і відэа. Усё гэта на добрую памяць, каб потым паказаць родным і сябрам, якія не трапілі на відовішча. Каб яшчэ раз паглядзець доўгімі зімовымі вечарамі святочную хроніку, як напамінак пра лета, пра свята, пра сяброўства…

Праз паўгадзіны на плошчы Леніна, якая стала адпраўной кропкай шэсця, зноў шматлюдна. Гараджане заварожана слухаюць рэпетыцыю сімфанічнага аркестра. Канцэр адбудзецца заўтра, але слухачы не разыходзяцца: прыйдуць і заўтра, але як можна адарвацца, калі жывая музыка бярэ ў палон, спевакі дораць сардэчнасць…

Пакідаю крыху стомлены ад хваляванняў першага фестывальняга дня Гродна пад мілагучныя гукі бомаў. Дзе гэта? Зазіраю праз паркавую агароджу і бачу, як бацькі трымаюць сваіх малых на руках, а тыя бомкаюць ў металічныя званы, прымацаваныя да скульптурнага сэрца, зробленага да свята зноў жа з любоўю і сардэчнасцю.

Іна ЛЕЙКА.

Фота і відэа аўтара.   

Больше фестивальных новостей читайте ЗДЕСЬ

 

 

Добавить комментарий