В центре Корелич открыли детскую игровую площадку

Дзясяткі мерапрыемстваў, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Карэліцкай раённай бібліятэкі, Маладзёжнага цэнтра культуры, раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, чакаюць дзяцей на працягу летняга адпачынку. Адным з месцаў правядзення цікавых конкурсаў для юных карэліччан стане дзіцячая гульнёвая пляцоўка, урачыстае адкрыццё якой адбылося на мінулым тыдні каля Маладзёжнага цэнтра культуры.
– Лета – гэта маленькае жыццё, час свабоды і неабмежаваных магчымасцей. Кожны дзень неабходна правесці весела і з карысцю для здароўя, – звярнулася да прысутных дзяцей і іх бацькоў загадчык раённай дзіцячай бібліятэкі Галіна Іванаўна Казак, якая пасля ўступнага слова перадала права адкрыць дзіцячую гульнёвую пляцоўку казачным персанажам Клёпе і Ірысцы.
Дзеці з радасцю ўключыліся ў конкурсную праграму, падрыхтаваную работнікамі раённай дзіцячай бібліятэкі: адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, прымалі ўдзел у інтэлектуальных рухомых гульнях.
Не даваў сумаваць дзецям і творчы калектыў Маладзёжнага цэнтра культуры, які прапанаваў юным карэліччанам насычаную конкурсную праграму.
Увогуле, дзіцячай гульнёвай пляцоўцы, якая будзе працаваць кожны чацвер з 16.00 да 19.00 каля Маладзёжнага цэнтра культуры, ёсць чым зацікавіць маленькіх яе наведвальнікаў: захапляльныя падарожжы з казачнымі героямі і спартыўныя мерапрыемствы, батут, поп-корн і салодкая вата.
– У рамках праграмы “Лета і кніга” мы прапаноўваем дзецям і іх бацькам пачытаць любімыя кнігі і перыядычныя выданні на свежым паветры, – расказала загадчык Карэліцкай раённай бібліятэкі Лілія Канстанцінаўна Арцюх. – Вялікая колькасць настольных гульняў і дзіцячых канструктараў таксама чакаюць маленькіх жыхароў раёна. Наша асноўная задача – папулярызацыя чытання не толькі сярод дзяцей, але і дарослых. Хочацца, каб кожны зразумеў, што выдатным спадарожнікам для летняга адпачынку была, ёсць і будзе кніга.

Оксана ЯНУШ.

Фото автора.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.