В Молодежном центре культуры дети интересно проводят время

У Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры гучала музыка. Тут праводзілася дзіцячая дыскатэка, удзельнікамі якой былі выхаванцы дзіцячага аздараўленчага лагера «Малышок», што дзейнічае пры ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. п. Карэлічы».
Мы пацікавіліся ў яго прысутных меркаваннямі.
Любоў Анатольеўна МЕЛЯНЯКА,
настаўнік:
— Супрацоўнікі Маладзёжнага цэнтра культуры дапамагаюць праводзіць розныя гульнёвыя праграмы з дзецьмі. Дзяўчынкі і хлопчыкі прымаюць у іх актыўны удзел. Створана на базе ўстановы культуры аматарскае аб’яднанне «Фантазія», ужо зроблены адзін яго выпуск, набралі новых удзельнікаў.
Ілля КІСЕЛЬ,
вучань першага класа:
— Нам вельмі падабаецца, калі праводзяцца розныя конкурсы. Мы атрымліваем падарункі і сюрпрызы. Прыходзім сюды з ахвотай, бо ведаем, што будзе вельмі весела і цікава.
Тарэза Казіміраўна КОЎЖУЦЬ,
дырэктар Карэліцкага маладзёжнага цэнтра культуры:
— Я вельмі люблю сваю справу і дзяцей, таму ўсё лепшпе стараюся аддаць ім. Шукаю розныя метады ў рабоце, каб зацікавіць хлопчыкаў і дзяўчынак. Вельмі радуюся ўсмешкам дзяцей, калі яны атрымліваюць асалоду ад праводзімых свят.


Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Аксаны ЯНУШ.

Добавить комментарий