Воспитанников социально-педагогического центра Кореличского района поздравили профсоюзы

У назве ўсеагульнага свята “Міжнародны дзень абароны дзяцей” асаблівы сэнс мае слова “абарона” – абарона правоў і інтарэсаў кожнага дзіцяці. Безумоўна, бацькі – тыя, хто ў адказе за непаўналетніх. Тым не менш, дзеці, якія трапілі ў цяжкае жыццёвае становішча, таксама адчуваюць клопат і падтрымку.

 У першы дзень лета Карэліччына далучылася да святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей. 1 чэрвеня ў госці да выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра Карэліцкага раёна ў агр. Палужжа з падарункамі і забаўляльнай праграмай завіталі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Мікалаеўна Шэўка, актывісты РА ГА “БРСМ” і Маладзёжнага савета раённага аб’яднання прафсаюзаў, а таксама творчыя работнікі раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Вядучыя прапанавалі дзецям адправіцца ў казачнае падарожжа на бязлюдны  востраў даследаваць яго, пазнаёміцца з флорай і фаўнай нявядомай дагэтуль зямлі, уявіць і намаляваць свой будучы дом, адгадаць загадкі і адчыніць запаветны куфар, дзе знаходзіўся нечаканы, але вельмі карысны скарб у спякотны дзень – марожанае.

Трэба было толькі бачыць, з якой асалодай дзеці ласаваліся халодным дэсертам. Напрыканцы казачнага падарожжа кожны з 8 выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра Карэліцкага раёна напісаў на паперы самае запаветнае жаданне, якое абавязкова збудзецца.

У святочны дзень дзеці атрымалі не толькі падарачныя наборы сродкаў асабістай гігіены, але ўвагу і клопат,  цёплыя віншаванні і шчырыя пажаданні.

Аксана ЯНУШ.

Фота Анастасіі КРАСНОЎСКАЙ.

Добавить комментарий