21 июля, в субботу, в Тиневичах состоится праздник «Лён-фэст»

21 ліпеня ў в. Цінявічы, с/г  “Белыя лугі”,  адбудзецца свята “Лён-фэст”. Пачатак: 12:00.

Лён для Карэліччыны – старажытнейшая сельскагаспадарчая культура, якая апранала і сагравала жыхароў многія стагоддзі. Вось чаму кветкі льну ўплецены ў герб нашага раёна.

Захаваць і перадаць новаму пакаленню традыцыі льнаводства, захаваць памяць аб тых, хто сваёй працай славіў Карэліччыну, з’яўляецца мэтай нашага свята.

У гэтым годзе свята “Лён-фэст” пройдзе пад лозунгам «Нітка льну, як дарога дадому», прысвечаным Году малой радзімы, што будзе адлюстравана ў анімацыйнай праграме мерапрыемства. “Лён-фэст” – гэта таксама свята беларускіх рэгіянальных традыцый, вышыўкі, музыкі і эка-трэндаў. Упершыню на мерапрыемстве будзе арганізаваны музей пад адкрытым небам, дзе будзе прадэманстраваны парадак апрацоўкі льну: ад збору да ткацтва палатна. Акрамя гэтага, на фестывалі будзе ўнікальная магчымасць прыгатаваць і паспрабаваць разнастайную выпечку, зробленную з льну, а таксама пазнаёміцца з традыцыяй вырабу напоя – кісяля з  ільну, якім з даўніх часоў славіцца карэліцкая зямля.

Усіх гасцей свята таксама чакаюць канцэрт з удзелам лепшых творчых калектываў Карэліцкага і Іўеўскага раёнаў, майстар-клас па вырабу льняных лялек-абярэгаў.

Добавить комментарий