45 лет работники РСП-12 строят, ремонтируют и благоустраивают Кореличчину

Гаворачы пра сферу будаўніцтва Карэліччыны, перш за ўсё ўзгадваецца ААТ “Рамонтна-будаўнічае прадпрыемства-12”, работнікі якога на працягу 45 гадоў будуюць, рамантуюць і добраўпарадкоўваюць Карэліччыну.

Сёння брыгада РБП-12 займаецца капітальным рамонтам і мадэрнізацыяй жылога дома №7 па вуліцы Прытыцкага ў райцэнтры.

С Днем строителя Кореличи Беларусь

– Да работ на аб’екце будаўнікі прадпрыемства прыступілі ў сярэдзіне ліпеня. Зроблена ўжо дастаткова шмат: праведзены падрыхтоўчыя работы, уцеплена тарцовая сцяна, зацэментавана падлога ў падвалах, – падзяліўся дырэктар РБП-12 Уладзімір Мікалаевіч Масько. – Зараз маляры-тынкоўшчыкі займаюцца рамонтам фасада дома. У хуткім часе работнікі прадпрыемства падымуцца на дах будынка, дзе заменяць старое пакрыццё на новае. Таксама ў планах – рамонт балконаў і цеплавузла.

За студзень-чэрвень бягучага года прафесіяналы, а інакш іх не назавеш, бо некаторыя работнікі працуюць на прадпрыемстве 15-20 гадоў і маюць велізарны вопыт, адрамантавалі шэраг аб’ектаў на тэрыторыі г.п. Карэлічы і Карэліцкага раёна.

С Днем строителя Кореличи Беларусь

Вось толькі некаторыя прыклады выдатнай работы будаўнікоў: добраўпарадкаванне тэрыторыі школы ў г.п. Мір, бягучыя рамонты фермы «Даўгінава» і склада ДП “Малюшычы”, мехмайстэрняў ДРБУ-158, даха раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, фасада будынка Мірскага сельсавета.

С Днем строителя Кореличи Беларусь

– Капітальным рамонтам дома па вул. Прытыцкага займаюцца 12 чалавек. Тут працуюць высокапрафесіянальныя работнікі пад кіраўніцтвам брыгадзіра будаўнічай брыгады Васілія Іванавіча Сазановіча, стаж якога на прадпрыемстве налічвае каля 20 гадоў, – з павагай адзначае работу будаўнікоў Уладзімір Масько.– Увогуле калектыў РБП-12, у склад якога ўваходзяць 42 чалавекі, зладжаны, дзе кожны ведае сваю работу. Муляры Сяргей Лугаўскі і Юрый Салаўёў, вадзіцель аўтамабільнага крана Леанід Мішук, бетоншчык Мікалай Кажамякін, маляр-тынкоўшчык Людміла Федарэц – вось той касцяк прафесіяналаў, якому любая справа па плячы. Напярэдадні Дня будаўніка ўсім работнікам РБП-12 хочацца пажадаць моцнага здароўя, бадзёрасці духу і найвялікшага задавальнення ад выконваемый працы.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

С Днем строителя Кореличи Беларусь

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.