Подписка-2018. Газета «Полымя» провела День подписчика и приглашает на новую встречу 31 августа

24 жніўня, у пятніцу, у адным са шматлюдных месцаў райцэнтра — рынку — праведзены Дзень падпісчыка на раённую газету «Полымя». На сустрэчу з будучымі чытачамі раёнкі прыйшлі журналіст раённай газеты «Полымя» Галіна Смалянка і паштальён мясцовага аддзялення паштовай сувязі Таццяна Троска.

Карэліччане не міналі магчымасці выпісаць раёнку, цікавіліся размяшчэннем у ёй рэкламы, выказвалі пажаданні газетчыкам. У «Полымя» з’явілася 14 новых сяброў — адрасаты жывуць у розных куточках раёна. Ім былі ўручаны падарункі.

Дарэчы, сябры, кошт падпіскі на газету «Полымя» на месяц складае 3 руб. 40 кап., на квартал — 10 руб. 20 кап. Мы падлічылі: за 3 рублі 40 капеек можна купіць літр малака і кефіру, бохан хлеба. Умоўна гэта адна вячэра на сям’ю. За гэты ж кошт «Полымя» можна чытаць цэлы месяц!

31 жніўня, у пятніцу, на тэрыторыі рынка г.п. Карэлічы з 9.00 да 11.00 пройдзе Дзень падпісчыка на раённую газету «Полымя». Кожнаму нашаму падпісчыку па традыцыі дарым падарунак! Шукайце на рынку банер з надпісам «Полымя», нашага журналіста Галіну Смалянку i паштальёна!

Добавить комментарий