Вкусно и весело. В агрогородке Цирин прошёл «Медовый фест»

12 жніўня сталіцай самага смачнага і вясёлага фестывалю стаў Цырын. Маленькія і дарослыя жыхары аграгарадка, а таксама госці з Карэліцкага раёна наведалі «Мядовы фэст».

Гэта брэндавае мерапрыемства праходзіць у Цырыне другі год і з кожным разам набывае ўсё большую папулярнасць. На фестывалі была арганізавана выстаўка-продаж мёду, дзе кожны жадаючы мог найперш пасмакаваць, а потом і набыць сабе баначку-другую. Прызнацца, аматараў гэтага ласунка было шмат — ад самых маленькіх да самых дарослых. Для гасцей фестывалю была арганізавана гарбата, каб мёд здаваўся яшчэ смачнейшым.

Таксама працавала на фестывалі і алея майстроў, дзе на продаж былі выстаўлены самыя разнастайныя вырабы народнага і сучаснага прыкладнога мастацтва.

— Мы тут упершыню, і нам вельмі падабаецца. Вырашылі набыць баначку мёда на зіму і не ведалі нават які выбраць! Кожны мёд не падобны на іншы, у кожнага свой смак. Але ўсё ж такі набылі класічны ліпавы. У наступным годзе таксама плануем завітаць на «Мядовы фэст»! — дзеліцца эмоцыямі Марына з Міра.

Скончыўся фестываль песнямі і інтэрактыўнымі гульнямі з гасцямі Цырына. Амаль кожнаму давялося патанцаваць, таму нікто з наведвальнікаў не сышоў без шчаслівай усмешкі.

МОМАНТЫ СВЯТА

*Пераможца ў конкурсе «Лепшая страва з мёду» Марыя Бяльчыцкая.

*Пераможца ў конкурсе «Чэмпіён смаку-2018», абраны народным журы, Валерый Лісоўскі

*Уладзімір Паўлавіч Шанкаловіч з Карэліцкага раёна прыехаў сябе паказаць і на іншых паглядзець.

*Аляксандр Мікалаевіч Марцінеўскі з Міра са сваёй вытворчасцю.

*Сям’я Гомза прыехала спецыяльна дзеля мёду.

*Аматарскае аб’яднанне «Надзейка» з Цырынскай бібліятэкі.

*Іншыя моманты свята

 

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.