21 и 22 сентября в г.п. Мир состоится фотопленэр «Мгновения Мирского замка»

21–22 верасня 2018 г. у замкавым комплексе «Мір» пройдзе фотапленэр «Імгненні Мірскага замка» з удзелам фотамастакоў заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фотаклуба «Гродна».

21 верасня а 16 гадзіне ў рамках правядзення фотапленэра адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай фотавыставы «Сэрца зямлі маёй» вядомага беларускага фатографа, лаўрэата міжнародных конкурсаў і прэмій Аляксандра Іосіфавіча Ласмінскага.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 20 работ аўтара, якія адлюстроўваюць прыгажосць прыроды і ўнікальнасць гісторыка-культурнай спадчыны горада Гродна і Гродзенскай вобласці.

Выстава будзе праходзіць з 21 верасня 2018 г. па 31 студзеня 2019 г.

Добавить комментарий