«Баба Яга» Натальи Жук привезла на Кореличчину диплом областного конкурса «Герои книжных страниц»

У межах ІІ фестывалю кнігі «Кніжныя скарбы Беларусі», прымеркаванага да 890-годдзя Гродна, ўзнагароду атрымала наша зямлячка — Наталля Жук з Красненскага Дома культуры. Яе праца «Баба Яга» заняла другое месца ў абласным конкурсе самаробнай лялькі «Героі кніжных старонак», арганізаванага Галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага».

На думку майстра, красненская лялька так прыйшлася даспадобы журы, бо персанаж атрымаўся добры і мілы. Наталля Жук, наогул, лічыць, што Баба Яга — вельмі сімпатычны герой казак. Зробленая ў скульптурна-панчошнай тэхніцы Ягуня, сапраўды, выклікае самыя цёплыя эмоцыі.

Наталля Жук сваю справу ведае добра, бо займаецца лялькамі ўжо 5 год. Яе працы ўпрыгожваюць не адзін дом на Карэліччыне. А сваімі ведамі майстра шчодра дзеліцца з красненскімі дзеткамі, якія наведваюць яе гурток.

Мы віншуем Наталлю з узнагародай і зычым натхнення, плённай творчасці ды ладу ва ўсім!

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота з асабістага архіву Наталлі ЖУК

Добавить комментарий