Книжный фонд Кореличской библиотеки пополнился новинками издательства «Вышэйшая школа»

Карэліцкая раённая бібліятэка сустрэла прафесійнае свята значным папаўненнем кніжнага фонду. Прадстаўнікі аднаго з самых буйных у Беларусі выдавецтваў «Вышэйшая школа» прывезлі ў Карэлічы самыя папулярныя і запатрабаваныя ў сучаснага чытача выданні.

Цяпер кожны з наведвальнікаў Карэліцкай бібліятэкі зможа абраць сярод навінак кнігу на свой густ. Выданні самыя розныя – вучэбныя, даведкавыя, вытворча-практычныя, навуковыя, навукова-папулярныя, для вольнага часу. Аўтарамі кніг выступілі знакамітыя навукоўцы, выкладчыкі навучальных устаноў, высокакваліфікаваныя спецыялісты. Да таго ж, новыя выданні прадстаўлены як у папяровым варыянце, так і на дысках.

Загадчык аддзела рэалізацыі выдавецтва «Вышэйшая школа» Эдуард Шукела застаўся надзвычай задаволеным візітам у Карэлічы. Ён зазначыў, што ў нашым раёне бібліятэкі і кіраўніцтва аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі заўжды праяўляюць вялікі інтарэс да набыцця новай літаратуры. Таксама сталічны госць пажадаў карэліцкім калегам заставацца такімі ж адкрытымі да новых ведаў, працягваць прыносіць чытачам радасць і добры настрой, любіць сваю працу і мець самім ад яе вялікае задавальненне.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

Добавить комментарий