Кореличский библиотекарь Тамара Кардаш поздравила коллег и читателей с Днем всех влюбленных в книги

Дзень бібліятэк пачалі святкаваць у нашай краіне толькі ў 2001 годзе, а дата 15 верасня абрана невыпадкова. Гэта дзень заснавання Нацыянальнай бібліятэкі – беларускага дыямента і галоўнага кнігасховішча краіны. Безумоўна, кнігі – вялікі скарб нашага народа. Таму Дзень бібліятэк разам са спецыялістамі адзначаюць і чытачы.

Кніга суправаджае нас праз усё жыццё. Першае знаёмства з літаратурай пачынаецца яшчэ ў дзяцінстве, калі матуля чытае нам казкі. Затым мы самі авалодваем граматай, і кнігі становяцца нашымі добрымі дарадцамі, суразмоўцамі і сябрамі. Яны даюць нам веды, дапамаюць зразумець сябе і навакольны свет.

Таму ў век інфармацыйнага прагрэсу так важна захаваць культуру чытання кніг і асабліва прыяднаць да гэтага працэсу маладое пакаленне, зрабіць такое хобі модным і запатрабаваным. І бібліятэкам тут адведзена важная і адказная роля храма ведаў і цікавых адкрыццяў, дзе кожны чытач можа знайсці адказ на любое пытанне, адчыніць дзверы ў чароўную краіну ўяўлення, зазірнуць у фантастычны свет магіі слова.

Таму ў Дзень бібліятэк хочацца падзякаваць тым чытачам, якія ахвотна прыходзяць да нас. Яны не ўяўляюць жыцця без кнігі, насалоджваюцца кожным удалым радком і імкнуцца падзяліцца ўражаннямі з іншымі. Гэта людзі рознага ўзросту, заняткаў і інтарэсаў, але ўсіх іх аб’ядноўвае любоў да літаратуры.

Карэліцкая раённая бібліятэка выказае падзяку Аляксандру Паўлавічу Абадзінскаму за творчы падыход, актыўную жыццёвую пазіцыю, аптымізм, энергічнасць і душэўную шчодрасць.

Самыя цёплыя словы мы адрасуем і Алене Мікалаеўне Толмач за здольнасць адчуваць моц таленту пісьменнікаў і прыгажосць мастацкага слова.

Святлана Андрэеўна Кошур усім нам добра вядома сваім адмысловым стаўленнем да кніг, імкненнем да ведаў, натхняльнай творчай дзейнасцю.

Варта адзначыць, што мы шануем і паважаем кожнага нашага чытача і заўжды гатовыя дапамагчы наведвальнікам абраць самую лепшую кнігу. Бо мы цвёрда ўпэўненыя ў тым, што без улюбёных у літаратуру людзей свет навокал страціць частку свайго хараства і непаўторнасці. Нездарма Самуіл Маршак пісаў: “Літаратуры аднолькава патрэбныя таленавітыя чытачы, як і таленавітыя пісьменнікі. Менавіта на іх, на гэтых чуйных, валодаючых творчым уяўленнем чытачоў і разлічвае аўтар, калі напружвае ўсе свае душэўныя сілы ў пошуках трапнага слова”.

І, безумоўна, павіншаваць з Днём бібліятэк хочацца дарагіх калег і пажадаць творчага ўздыму, натхнення, поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Хай сцелажы запоўняцца новымі кнігамі, а бібліятэка будзе тым месцам, куды хочацца прыйсці, дзе заўжды цікава і займальна!

Тамара КАРДАШ,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Карэліцкай раённай бібліятэкі
Фота Марыны КАЗЛОВІЧ

Добавить комментарий