• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
21.10.2026, 08:35
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Лента новостей

Новый учебный год начался в Мирской средней школе для 242 мальчишек и девчонок (фото)

by
01.09.2018
в Лента новостей, Наука и образование, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

1 верасня – гэта не толькі Дзень ведаў, але і пачатак самай рамантычный пары года – восені. Сотні шчаслівых усмешак, мар і спадзяванняў на тое, што з пачаткам новай пары пачнецца і новае жыццё. У каго? Канешне, у нашых цудоўных першакласнікаў!

Чароўнай музыкай і вялікім натоўпам бацькоў сустрэла нас сёння Мірская школа. Было відаць, што абсалютна для ўсіх гэты дзень доўгачаканы і асаблівы. Нехта сядзе за парту ўпершыню, а для кагосьці святочная восеньская лінейка стане апошняй у жыцці… Хвалявання не ўтаіць – эмоцыі ва ўсіх розныя, але, бясспрэчна, самыя шчырыя.

Сказаць добрыя словы і натхніць на плённую працу прыйшоў першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Анатолій Мікалаевіч Коршун.

– Хачу пажадаць першакласнікам, каб гэта школа стала для іх роднай, а выпускнікам – вызначыцца са сваёй будучыняй. Наперадзе вас чакаюць школьныя экзамены і ЦТ, таму вельмі важна не губляць часу і якасна яго выкарыстоўваць, – параіў Анатолій Мікалаевіч.

Дарэчы, добрым падарункам для школы стаў новы камп’ютарны клас, які быў набыты на сродкі раённага бюджэту.

На сённяшні дзень Мірская сярэдняя школа налічвае 242 вучня, 28 з якіх – першакласнікі. Самыя маленькія, дарэчы, будуць спасцігаць новыя веды ў двух класах – з рускай і беларускай мовай навучання.

Падчас святочнай лінейкі выпускнікі дзякавалі роднай школе і яе настаўнікамі за цікавыя і інтарэсныя гады, а першакласнікі, яшчэ нясмелыя і разгубленыя, упершыню чыталі вершы. Здавалася, што пачуццё радасці і новых уражанняў напаўняла кожнага, хто прысутнічаў на гэтым свяце ведаў.

– 1 верасня – свята для ўсіх, а для настаўнікаў – у першую чаргу. Ведаеце, новыя вучні – гэта заўжды новыя эмоцыі. Іх радасныя і натхнёныя твары зараджаюць энергіяй кожнага педагога. Адразу хочацца даць першакласнікам усё лепшае, адкрыць для іх іншы свет, – дзеліцца эмоцыямі дырэктар школы Таццяна Ільінічна Шаплыка.

Дарэчы, свой першы дзень у школе жанчына памятае вельмі добра. Адзін з успамінаў – гэта вялікі скураны партфель, які ўручалі усім у дзіцячым садку. Таццяна Ільінічна з усмешкай прыгадвае, як потым у школу ўсе дзеці хадзілі з аднолькавымі. А калі школьнае жыццё і вучоба ва ўніверсітэце праляцелі, жанчына вярнулася не толькі на малую радзіму, але і ў родную школу, – ужо ў якасці дырэктара.

– Наша праца выдатная тым, што ў дзіцячым асяроддзі не адчуваеш сваіх гадоў. Ты застаешся такой жа маладой і поўнай энергіі, як і раней. Разам з вучнямі хочацца шукаць нешта новае, пазнаваць і развівацца, – расказвае Таццяна Ільінічна.

Папоўнілася Мірская школа не толькі новымі вучнямі, але і маладымі спецыялістамі. 1 верасня да сваёй працы прыступілі настаўніца англійскай мовы Юлія Андрэеўна Пятрова і настаўніца пачатковых класаў Дар’я Дзмітрыеўна Копаць.

Пасля ўрачыстай лінейкі першакласнікаў чакаў іх першы ў жыцці ўрок, прысвечаны Году малой радзімы. Кожнаму вучню былі ўручаны падарункі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – кніжкі “Беларусь – наша радзіма”.

Што ж, будзем спадзявацца, што для кожнага вучня – першакласніка або выпускніка – гэты год абавязкова стане часам здзяйснення самых заветных мараў!

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».