Пункт погляду журналіста: Чаму старэюць нашы мамы?

Вечар паціху апускаўся на зямлю. За вокнамі шарэла, і жанчына паспяшалася ўключыць святло. Зазваніў тэлефон — і яна ўзрадавалася: размова з дачкой абяцала быць доўгай і па душах.

«Пра што можна гаварыць кожны дзень?» — дакараў муж. Разумела, што праўда была на яго баку, але любіла размаўляць з дачкой. Маці цікавіла ўсё, што адбылося ў яе за дзень.

Размова па тэлефоне можа крыху супакоіць і прыўзняць настрой.

«Малыя дзеці — малы клопат, вялікія дзеці — вялікі клопат», — гавораць у народзе. І гэта сапраўды так. Калі яны вырастаюць — не заўважаеш, а за дарослых дачок і сыноў перажываеш не менш, чым у дзіцячыя і школьныя гады. «Як яны там? — неаднойчы прамільгне думка. — Ці ўсё ў парадку? Ці здаровыя? Ці ўсё ладзіцца на працы?» Размова па тэлефоне можа крыху супакоіць і прыўзняць настрой.

Маці гатова дараваць усе крыўды і памылкі.

Існуе меркаванне, што сэрца маці адчувае дзяцей на адлегласці. Падкажа, калі не ўсё ладзіцца ў роднай крывіначкі. Успамінаю не раз пачутае выказванне: «Так любіць, як маці, ніхто не можа». У гэтым не раз пераконвалася, калі сустракалася з гераінямі сваіх будучых замалёвак і па-добраму радавалася велізарнай мацярынскай любові. Маці гатова дараваць усе крыўды і памылкі. Перажывае, каб усё было добра. Іншы раз пачынаеш здзіўляцца: адкуль у яе бяруцца сілы? Вытрымаўшы шмат цяжкасцей на сваім жыццёвым шляху, яна не скардзіцца на лёс і непаслухмянасць дзяцей і ўнукаў. З годнасцю нясе свой крыж і моліцца за іх.

Дзеці вырастаюць і пакідаюць бацькоўскі дом. Яны ствараюць свае сем’і, у якіх таксама растуць дзеці, і любяць гэтак жа моцна, як калісьці любіла і прадаўжаё любіць іх маці. У мітуслівым жыцці некаторыя забываюць патэлефанаваць ці наведаць сваіх старэнькіх матуль. Болем у сэрцы адгукаюцца словы адказных асоб на раённых нарадах пра тое, што трэба накіраваць пісьмы дарослым гора-дзецям. У допісах заклікаюць наведаць бацькоў і абуладкаваць іх быт.

Трэба паспяшацца да роднага парога, пакуль жывуць бацькі.

Няўжо пра гэта трэба напамінаць сынам і дочкам? Хіба яны самі не ведаюць і не памятаюць пра тое, што на гэтай зямлі жывуць родныя людзі? Іх абавязак — дагледзець маці і бацьку. Трэба паспяшацца да роднага парога, пакуль жывуць бацькі. Ні ў якім разе не адкладваць свой «візіт» на заўтра, каб не спазніцца. Яны чакаюць і рады кожнай сустрэчы.

Галіна СМАЛЯНКА

One thought on “Пункт погляду журналіста: Чаму старэюць нашы мамы?

  • 19.09.2018 в 20:11
    Permalink

    Здравствуйте.
    «Болем у сэрцы адгукаюцца словы адказных асоб на раённых нарадах пра тое, што трэба накіраваць пісьмы дарослым гора-дзецям. У допісах заклікаюць наведаць бацькоў і абуладкаваць іх быт. Няўжо пра гэта трэба напамінаць сынам і дочкам? Хіба яны самі не ведаюць і не памятаюць пра тое, што на гэтай зямлі жывуць родныя людзі? Іх абавязак — дагледзець маці і бацьку.»- Призыв хороший, хочется надеятся, что не зря.
    Сегодня у меня состоялась беседа с пожилой соседкой по дому через два подьезда. Угостила бабушку яблоками, слово за слово. Самый классный и близкий друг у нее на сегодня, — это бездомный кот, которого бабуля подкармливает. Один раз она брала хвостатого домой к себе на ночевку(мыши одолели, на первом этаже проживает). Мысль, — у народных нарадах думают про мышей хотя бы, точнее их заселение с осени и предпринятые санитарные меры?
    Так вот, речь зашла о детях. Бабушка, разумеется, оправдывает дочь, зятя и внуков за нехватку времени ее навестить.
    «Каб ни было хужей!»- говорит в конце разговора, пожелает здоровья.
    И еще. Инфантильный мужчина в публикации. Что с ним будет дальше? А вот что…
    Муж станет тупеть с каждым днем все больше и превратится в…феминистку:)))
    С улыбкой.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -1-1

Добавить комментарий