С 4 по 16 сентября на площади в Новогрудке покажут знаменитые «Проекты в лицах», изменившие жизнь многих белорусов (фото)

Пасля ўдалага старту ўлетку 2015 года ў Мінску фотавыстаўка “Праекты ў тварах” вандравала па дзясятках гарадоў Беларусі. А 4 верасня экспазіцыя пад адкрытым небам завітала на цэнтральную плошчу старажытнага Навагрудка.

Выстаўка прадстаўляе сабой 29 стэндаў, што распавядаюць пра адны з самых цікавых прыкладаў супрацоўніцтва Еўрапейскага Саюза з нашай краінай у гуманітарнай сферы. Прычым, кожны аб’ект экспазіцыі – гэта, у першую чаргу, гісторыя яскравага жыцця і плённай працы, увасобленая ў партрэтах дзейных беларусаў фотомастачкай Юліяй Мацкевіч. Так на адным баку стэнда можна пазнаёміцца непасрэдна з праектам, рэалізаваным пры падтрымцы Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі, а на другім пабачыць яго аўтара.

Уражвае тэматыка праектаў і іх разнапланавасць. Тут беларусы імкнуцца вырашыць важныя праблемы сучаснага свету, што датычацца аховы навакольнага асяроддзя, энергетыкі і, наогул, зялёнай эканомікі, навукі і адукацыі, культуры і турызму. Аўтары праектаў – ад школьнікаў да людзей сталага ўзросту — актыўна цікавяцца інклюзіўнай прасторай, дапамогай людзям, што апынуліся ў хоспісах ці пакутуюць ад хатняга насілля.

Фотавыстаўка паказвае, што межаў не існуе і чалавек заўжды здатны на большае і нават немагчымае. Таму сімвалічна, што экспазіцыя дэманструецца не ў чатырох сценах, а на адкрытых пляцоўках Беларусі. Так праектамі, якія мяняюць жыццё да лепшага, змогуць натхніцца як мага больш людзей і паверыць ва ўласныя сілы, каб здзейсніць свае мары.

Наведаць фотавыстаўку “Праекты ў тварах” можна ў Навагрудку ў любы час з 4 па 16 верасня 2018 года.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

Добавить комментарий