Смело, рискованно, страстно. Премьера спектакля «PineBar» прошла в Кореличах под крики «браво» (фото+видео)

Смела, рызыкоўна, палымяна. Прэм’ера монаспектакля “PineBar” па п’есе Дзіяны Балыка ў Карэлічах абудзіла глыбокія пачуцці і закранула самае патаемнае ў кожным з нас.

Спалучэнне акцёрскай ігры, музыкі, святла, сцэнічнага руху, дэкарацый зачароўвала сваёй гарманічнасцю і дасканаласцю. Ні на імгненне немагчыма было адарваць вачэй ад сцэны, настолькі тэмпарытм быў напружаны и насычаны.

А магнетызм ігры выканаўцы галоўнай ролі Анастасіі Мурашка дзейнічаў нібы магічны напой – хваляваў і акрыляў. Актрыса хоць і была адна на сцэне, але сваім талентам запаўняла ўсю прастору, паланіла сваёй шчырасцю, пластычнасцю і сапраўднасцю, дакраналася да сэрца кожнага гледача. Пад салодкія гукі музыкі і праз прывабныя танцы, ў паўзмроку, слухаючы споведзь гераіні, кожны ў зале знаходзіў у гэтай надзіва жывой гісторыі нешта блізкае і важнае для сябе.

Дарэчы, пасля спектакля Анастасія Мурашка падзялілася з намі сваімі эмоцыямі:

“Я першы раз ў жыцці выступіла ў ролі актрысы, таму неверагодна хвалявалася як перад выхадам на сцэну, так і нават падчас спектакля, хаця спадзяюся, што гэта засталося незаўважаным гледачамі. Але якое бясконцае шчасце ўдзельнічаць у такой пастаноўцы, ды яшчэ ва ўнікальным жанры! Я іграла ад сэрца, старалася данесці гісторыю сваёй гераіні да кожнага. Мне вельмі хацелася, каб гледачам спадабаўся і запомніўся спектакль. І зараз, калі я чую станоўчыя водгукі, я ўсім сэрцам удзячная людзям і надзвычай шчаслівая!”

Гучных авацый заслугоўвае рэжысёр-пастаноўшчык спектакля Міхаіл Башко. Яго смелы творчы парыў стаў прарывам у культурным жыцці нашага краю.

А словы Міхаіла Башко пасля прэм’еры натхняюць і нас на неверагодныя здзяйсненні:

“Ідэя зрабіць спектакль на роднай сцэне ўзнікла ў мяне 6 месяцаў таму. Было няпроста, не хапала часу, але ж паступова мы пачалі працаваць. Галоўную ролю я свядома прапанаваў Анастасіі Мурашка, і яна згадзілася з задавальненнем.

І вось прэм’ера! Я сядзеў у зале і, зразумела, глядзеў на ўсё вачыма рэжысёра, хваляваўся за тэхнічныя моманты, сачыў за ігрой артысткі і за гукам. Пасля такога напружання “прыйшоў у сябе” толькі праз паўгадзіны пасля спектакля.

Але гэтая падзея каштавала ўсіх пераадоленых цяжкасцей і нерваў. Я люблю тэатр, гэта мая стыхія, жыццё, прафесія! І сённяшні момант нараджэння спектакля на вачах гледачоў – нешта неверагоднае! Спадзяюся, гэта імгненне западзе ў душы ўсім прысутным. Бо прызванне тэатра – быць камертонам чалавечых падзей, а задача рэжысёра і акцёра – узнавіць гучанне камертона.

Тэатр – гэта жывы арганізм, ён здольны данесці з дапамогай мастацкіх сродкаў самые патаемныя рухі чалавечай душы. И сёння якраз адбыўся фантастычны духоўны кантакт артысткі, аўтара, рэжысёра і гледача.

Так, наш пасёлак – маленькі, але здатны займець сваё асаблівае месца на карце драматычнага мастацтва вобласці і нават краіны. І няхай гэта гучыць, магчыма, занадта смела, але такія мае шчырыя парывы як рэжысёра, чалавека, грамадзяніна: развіваць і прымнажаць тэатральнае мастацтва, дзяліцца любоўю з гледачом і жыць тым, што так моцна любіш!”

Пасля спектакля ды такіх выказванняў, не проста ў думках, а ў душы ўзнікаюць самыя высокія адзнакі для пастаноўкі – “грандыёзна, феерычна, незабыўна, шыкоўна”. Але і гэтых слоў недастакова, каб перадаць усю прыгажосць і эмацыйнасць спектакля “PineBar”.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара
Відэа Лізаветы МУЦІЛОВІЧ

Смело, рискованно, страстно. Премьера спектакля «PineBar» прошла в Кореличах под крики «браво» (фото+видео): 3 комментария

  • 17.09.2018 в 00:48
    Permalink

    Мы обязательно покажем спектакль, возможно и не раз! Ждём наших уважаемых зрителей!!!

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • 14.09.2018 в 08:41
    Permalink

    Доброе утро! Это была премьера, и как обещает режиссер, PineBar ещё не раз покажут на нашей сцене. Следите за нашими анонсами!

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • 14.09.2018 в 08:26
    Permalink

    К сожалению не знал о спектакле

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.