В Кореличском районе продолжается кукурузная эпопея и набирает обороты уборка сахарной свеклы

Не сціхае гул матораў сельскагаспадарчай тэхнікі на палях Карэліччыны. Чым жа сёння займаюцца аграрыі раёна? Асенніх работ больш чым дастаткова:

ворыва глебы пад азімыя зерневыя культуры. Па стану на раніцу 18 верасня ў раёне ўзарана 10142 га, што складае 79% ад плану 12840 га;

сяўба азімых зерневых. Усе гаспадаркі раёна, акрамя СВК “Свіцязянка-2003” і СВК “Жухавічы”, якія ўжо паклалі насенне азімай пшаніцы ў глебу, працягваюць сяўбу азімай культуры. Усяго план у 12840 га выкананы на 56%, а гэта значыць, што большая частка ўраджаю пшаніцы ўжо закладзена;

уборкай цукровых буракоў масава займаюцца ўсе гаспадаркі раёна. Стрымлівае ўборачную адзіны момант: Гарадзейскі цукровы камбінат не спраўляецца з перапрацоўкай усяго аб’ёму салодкага ўраджаю. На раніцу 18 верасня ўбрана 620 га цукровых караняплодаў, накапана 31437 тон пры сярэднераённай ураджайнасці 507 ц/га. Бясспрэчны лідар – СВК “Свіцязянка-2003”, дзе з кожнага гектара збіраюць 660 цэнтнераў;

уборка кукурузы ў лічбах выглядае наступным чынам: убрана на сілас 1747 га, валавы збор складае 65482 тоны пры сярэдняй ураджайнасці па раёне 375 ц/га. Да ўборкі кукурузы на зерне прыступілі 6 гаспадарак, якія намалацілі 2667 тон залатога зерня пры ўраджайнасці 109 ц/га. Лідарам кукурузнай эпапеі на сённяшні дзень выступае ДП “Лукі-Агра”;

аграрыі Карэліччыны капаюць бульбу і працягваюць нарыхтоўваць кармы з траў другога ўкосу, якія ў асноўным закатваюцца ў стрэйч-плёнку;

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

Добавить комментарий