В Кореличском районе проходит конкурс на лучшую организацию работы с молодежью

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама аб’яўляе конкурс на лепшую арганізацыю працы з моладдзю ў працоўных калектывах прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Карэліцкага раёна.

Прыняць удзел у конкурсе могуць усе прадпрыемствы любой уласнасці, дзе працуе моладзь ва ўзросце ад 18 да 31 года.

Конкурс праводзіцца ў два этапы: I – раённы (верасень-кастрычнік 2018 года) і II – абласны (лістапад-снежань 2018 года).

Да 1 кастрычніка 2018 года прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы павінны прадаставіць конкурсныя матэрыялы (творчыя справаздачы) ў аддзел ідаэлагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама.

Да 15 кастрычніка арганізацыйны камітэт падвядзе вынікі і вызначыць пераможцу конкурсу. Дзеля большай аб’ектыўнасці ў падвядзенні вынікаў аргкамітэт наведае ўсе раённыя ўстановы, якія прымаюць удзел у дадзеным конкурсе.

Конкурсныя матэрыялы павінны змяшчаць падрабязную інфармацыю аб праведзенай працы з моладдзю.

Арганізацыя-пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры 3 базавых велічынь і дыплом аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама.

Добавить комментарий