21 октября в Райцу на праздник рукоделия, хендмейда и творческой фантазии приглашает богиня Макошь

Макоша запрашае!

21 кастрычніка, 12:00, агр. Райца

Ці ўсе ведаюць, што ў славян была багіня рукадзелля, вечная ткачыха і вышывальшчыца? У гэты дзень мы прапануем пазнаёміцца са славянскай багіняй Макошай, бо менавіта яна стане галоўнай гераіняй свята.

Свята «Макоша запрашае» — свята рукадзелля, хэндмэйда і творчай фантазіі, дзе вы можаце купіць або прадаць цікавыя рэчы ад майстроў народнай творчасці і простых людзей, паслухаць музыку. Таксама падчас свята можна будзе прыняць удзел у акцыі-гульні «Шалік лёсу», дзе кожны зможа, загадаўшы жаданне, укласці часцінку сябе ў гэтую творчую экспазіцыю.

У праграме свята: ушанаванне майстроў народнай творчасці, выставы-продажы, інтэрактыўныя пляцоўкі, гульнёвыя праграмы, розыгрышы, атракцыёны, майстар-клас «Беларускія ўзоры», конкурс на выраб лепшага хатняга абярэга, фотазона.

Вечная тэма — зрабіць нешта сваімі рукамі, атрымаць задавальненне ад самарэалізацыі ў творчасці— галоўная ідэя свята. Дрэс-код — вышыванка.

Тэл. 2-61-92

Добавить комментарий