Как выглядело местечко Кореличи в 1852 году? (карта)

На адным з будынкаў у цэнтры гарадского пасёлка гэтай восенню з’явіцца банер з выявай плана Карэліч 1852 года.

Нагадаем, што каштоўны і рэдкі дакумент быў знойдзены ў Варшаве ў архіве старажытных актаў мінскім гісторыкам М. Волкавым разам з планам маёнтка Карэлічы, які належыў Радзівілам. Пра гэта ў інтэрв’ю газеце «Полымя» паведаміла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Вольга Мікалаеўна Папко, якая і перадала копіі планаў у Карэліцкі райвыканкам.

Газета «Полымя» запрашае вас, шаноўныя чытачы, у падарожжа ў мінулае падзівіцца, як выглядаў наш пасёлак 170 год таму.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.