Кореличчина желает автомобилистам и дорожникам легкого и счастливого жизненного пути!

?☘Паважаныя працаўнікі і ветэраны?☘
?☘аўтатранспартнай галіны і дарожнай гаспадаркі Карэліччыны!?☘

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Сёння перад працаўнікамі аўтамабільнай і дарожнай гаспадарак раёна стаяць сур’ёзныя і важныя задачы па павышэнні якасці і надзейнасці перавозак, мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры, удасканаленні сферы паслуг, развіцці рэсурсазберагальных тэхналогій. Усё дасягнутае вамі – гэта вынік нялёгкай, але мэтанакіраванай работы вашых дружных і згуртаваных калектываў.

Штодзень вы робіце ўсё магчымае, каб не было збояў у абслугоўванні пасажыраў, перавозцы шматлікіх грузаў, будаўніцтве і рамонце дарог. Гэта не толькі цяжкая праца, але і вялікая адказнасць за жыццё і здароўе людзей. Асаблівыя словы падзякі выказваем ветэранам і старэйшым работнікам транспартных і дарожных арганізацый за адданасць абранай прафесіі.

Моцнага вам здароўя, шчасця, поспехаў і сямейнага дабрабыту, бадзёрасці і аптымізму. Няхай ваша праца будзе камфортнай і бяспечнай. Няхай дома вас заўжды чакаюць родныя і блізкія.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

?☘ВІНШУЕМ З УЗНАГАРОДАЙ!?☘

Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны трактарыст дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 158 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблдарбуд» Аляксандр Уладзіміравіч ВІНАГРАДАЎ за шматгадовую добрасумленную працу і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. Віншуем!

Падзячным пісьмом старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны вадзіцель аўтамабіля дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 158 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблдарбуд» Віктар Паўлавіч САС за шматгадовую добрасумленную працу і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў.

Добавить комментарий