Кореличских ветеранов вдохновила поездка в Свято-Елисаветинский женский монастырь

Пярвічная ветэранская арганізацыя СВК «Маяк-Заполле» цесна супрацоўнічае з раённым саветам ветэранаў, які стараецца зрабіць жыццё людзей сталага ўзросту цікавым і насычаным, дапамагае ў правядзенні мерапрыемстваў, дае слушныя парады.

Па ініцыятыве супрацоўнікаў раённай ветэранскай арганізацыі была арганізавана экскурсія ў Свята-Елісавецінскі манастыр, што пад Мінскам. Усе запрошаныя ў паездку дакрануліся да святыняў, пабачылі тое, што было патаемным жаданнем кожнага. Адказная за правядзенне экскурсіі Галіна Ульянка перад выездам пазнаёміла ўсіх прысутных з планам яе правядзення. Аўтобус быў заказаны ў Навагрудскім аўтапарку.

У Свята-Елісавецінскім манастыры нас ветліва сустрэла сястра Ірына, якая паказала манастырскі падворак, дзе знаходзяцца іконныя лаўкі, швейная, слясарная і сталярная майстэрні. Усюды ідэальны парадак, кветкі і чысціня. На тэрыторыі манастыра размяшчаюцца некалькі храмаў, кожны з якіх мае сваю гісторыю. Сястра Ірына пазнаёміла з жыццём святой вялікапакутніцы княгіні Елісаветы, якая пасля расправы над мужам, адмовілася ад свецкага жыцця, раздала ўсю маёмасць бедным людзям, а на астатнія сродкі пабудавала абіцель міласэрнасці, малітвы і працы.

Пашчасціла дакрануцца да мошчаў святых. Кожны з нас набыў для ўспамінаў буклеты і іншую цікавую літаратуры аб гісторыі манастыра.

Чатыры гадзіны праляцелі імгненна. Дамоў вярталіся з добрым настроем. Ветэраны былі вельмі задаволены добразычлівымі адносінамі з боку супрацоўнікаў Навагрудскага аўтапарку і Свята-Елісавецінскага манастыра.

Асаблівая ўдзячнасць раённай ветэранскай арганізацыі за ўвагу і клопат пра нас, актывістаў ветэранскага руху раёна.

Спадзяёмся, што і ў далейшым райсавет ветэранаў будзе арганізоўваць такія ж цікавыя мерапрыемствы, якія будуць садзейнічаць духоўнаму развіццю, паглыбленню ведаў пра родную Беларусь.

Вольга КРАСКОЎСКАЯ
старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі СВК «Маяк-Заполле»
Фота: monasterium.bу

Добавить комментарий