Мгновения истории в фотографиях. Кореличчина встречает 100-летие ВЛКСМ

☭?☭ Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна! ☭?☭

Віншуем вас са знамянальнай датай у гісторыі маладзёжнага руху – 100-годдзем УЛКСМ.

Для многіх нашых суайчыннікаў назаўжды застануцца ў памяці гады камсамольскага юнацтва, абвеяныя рамантыкай творчых пошукаў, запалам стваральнай працы і імкненнем будаваць сучаснасць і будучыню сваёй Радзімы.
Гістарычны шлях Саюза моладзі адзначаны яркімі здзяйсненнямі падчас будаўніцтва прамысловых гігантаў першых пяцігодак, гераічнасцю на франтах Вялікай Айчыннай вайны, актыўным удзелам у аднаўленні разбураных гарадоў і сёлаў, засваенні цаліны.

У нашай краіне выдатныя традыцыі камсамольскага руху прадаўжае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Гэта масавая грамадская арганізацыя, прыцягваючы ў свае рады лепшых прадстаўнікоў маладога пакалення, становіцца для іх добрай школай выхавання грамадзянскай адказнасці і ініцыятарам добрых пачынанняў.

Паважаныя ветэраны камсамола! Выказваем вам шчырую падзяку за захаванне пераемнасці і жыватворны ўплыў, які вы аказваеце на моладзь.

Цяперашні юбілей стане значнай вехай ва ўмацаванні нашага маладзёжнага руху, прымнажэнні яго слаўных спраў.

Жадаем вам здароўя, аптымізму, шчасця, творчай энергіі і новых перамог у імя росквіту Беларусі.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

☭?☭ ФОТАГІСТОРЫЯ ☭?☭

Шчыры дзякуй за фотаздымкі нашым жыхарам і Карэліцкаму раённаму краязнаўчаму музею!

Добавить комментарий