Работники культуры Кореличского района принимают поздравления

Паважаныя работнікі галіны культуры!

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры!
Людзі вашай прафесіі — яркія, творчыя, ініцыятыўныя. Гэта работа для тых, хто мае талент і прызванне, моцны характар і вялікую душу. Менавіта вашымі стараннямі высокіх прафесіяналаў — супрацоўнікаў дамоў культуры, музеяў і бібліятэк, удзельнікаў мастацкай самадзейнасці і майстроў народнай творчасці — падтрымліваюцца высакародныя традыцыі асветніцтва, захавання і памнажэння духоўнай спадчыны нашага народа.
Выказваем вам глыбокую ўдзячнасць за няспынную працу па ўзбагачэнні інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу роднай Карэліччыны! Жадаем вам дасягнення новых творчых вышынь!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Паважаныя дзеячы культуры, шаноўныя калегі!

Жадаю вам творчых поспехаў, натхнення, новых крэатыўных ідэй! Няхай ваш талент і працаздольнасць стануць асновай для новых творчых дасягненняў, якія вытрымаюць праверку часам.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Вольга ПАПКО

Уважаемые коллеги, ветераны труда!

Тепло и сердечно поздравляем вас с профессиональным праздником — Днем работников культуры!
Пусть успех сопутствует в реализации ваших планов, а энтузиазм, творчество, вдохновение и терпение помогают справиться с любыми трудностями. Пусть Ваша работа будет плодотворной, вызывает благодарность у окружающих.
Желаем благополучия, личного счастья, жизненного оптимизма, крепкого здоровья, добра. Пусть каждый прожитый день будет наполнен новыми замыслами, яркими идеями и профессиональными достижениями.

С уважением — профсоюзный комитет работников культуры, информации, спорта и туризма

Паважаныя работнікі і ветэраны культуры Карэліччыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята — Дня работнікаў культуры!
Ва ўсе часы роля культуры вызначалася як значымая сфера жыццядзейнасці чалавека, якая бярэ на сябе задачу захавання духоўных і маральных традыцый, народнай ідэнтычнасці.
Людзі гэтай прафесіі — яркія, творчыя, захопленыя, ініцыятыўныя. Гэта работа для тых, у каго ёсць талент і прызванне, моцны характар і вялікая душа. Карэліцкі край слаўны найбагацейшымі народнымі, музычнымі, пеўчымі традыцыямі і творчымі людзьмі.
Выказваем удзячнасць і павагу ўсім работнікам за прафесіяналізм і добрасумленную працу. Вы дапамагаеце людзям адкрыць для сябе свет ва ўсёй яго разнастайнасці і далучыцца да культурнай спадчыны нашага краю.
Жадаем вам творчых поспехаў, натхнення, здзяйснення самых смелых ідэй і праектаў. Добрага здароўя, шчасця, дабрабыту на доўгія гады вам і вашым блізкім!

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама

Добавить комментарий