Таисия Новик из агрогородка Оюцевичи: Навещайте родителей, не жалейте для них искренних слов и помогайте во всем!

Спакойная і шчаслівая старасць: жыць ва ўтульным і цёплым доме, адчуваць клопат родных і дапамогу мясцовай улады, прадстаўнікоў раённых службаў у вырашэнні ўзнікаючых праблем.

Таіса Іванаўна НОВІК,
жыхарка аграгарадка Аюцавічы:

— Вось і да нас, жыхароў аграгарадка, наведаліся ў гэты раз прадстаўнікі мясцовай улады і пажарнай службы раёна. Шмат цікавага на дваровым сходзе і карыснага расказалі пра тое, як трэба паводзіць сябе ў быце, і якія меры прымаць, каб засцерагчы сябе ад розных бедаў. Такая інфармацыя вельмі патрэбная для нас.

Галоўнае ў жыцці чалавека — гэта сям’я. У мяне трое дзяцей і шасцёра ўнукаў, таму я не лічу сябе адзінокай. Самаму старэйшаму ўнуку Паўлу дваццаць чатыры гады, а малодшаму Мацвею мінула тры гады. Дачка Святлана жыве ў аграгарадку Аюцавічы і кожны дзень наведваецца да мяне. Астатнія дзеці і ўнукі таксама не забываюць — прыязджаюць у родны дом, часта тэлефануюць, а таксама дапамагаюць. Да прыкладу, у мінулым годзе ўзнікла праблема з газавым катлом. Яны патэлефанавалі ў газавую службу раёна — і пытанне было вырашана.

Аказваецца, для шчасця маці трэба няшмат: крышачку дапамогі, увагі, цеплыні. Яшчэ неабходна добрае слова, якое суцешыць і ўзніме настрой. Заклікаю ўсіх дзяцей: наведвайце сваіх бацькоў, пакуль яны жывыя. Не шкадуйце для іх шчырых слоў. Дапамагайце ім, чым можаце. Няхай дарога да бацькоўскага парога заўсёды будзе жаданай.

Запісала Галіна СМАЛЯНКА
Фота Аксаны СКОК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.