На встречах информационно-пропагандистских групп с жителями Кореличчины говорили о белорусской национальной культуре (фото)

У цэнтры ўвагі інфармацыйна-прапагандысцкай групы №1

Прасторай для актыўнага дыялога падчас адзінага дня інфармавання насельніцтва, які прайшоў на Карэліччыне 18 кастрычніка, стала тэма станаўлення, развіцця і захавання беларускай нацыянальнай культуры. Шэсць інфармацыйна-прапагандысцкіх груп сустрэліся з працоўнымі калектывамі раёна, каб пачуць хвалюючыя насельніцтва пытанні і даць на іх адказы. Абмеркаваць надзённае з работнікамі ДП “Царука” і жыхарамі Ярэміччыны прыехалі старшыня Карэліцкага райвыканкама В. Л. Шайбак, генеральны дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблкінавідэапракат” Ю. М. Аляксей, кіраўнікі службаў і ўстаноў раёна.

У краіне функцыянуе 6388 дзяржаўных устаноў культуры, у тым ліку 6208 устаноў сістэмы Міністэрства культуры, дзе занята больш 60 тысяч работнікаў. У Рэспубліцы Беларусь штогод праводзіцца каля 60 міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных фестываляў. Культурнымі сталіцамі з 2010 года станавіліся гарады Полацк, Гомель, Нясвіж, Магілёў, Гродна, Брэст, Маладзечна, Бабруйск. Сёлета ганаровы статус належыць Наваполацку, які ў 2019 годзе пяройдзе да Пінска.

– Карэліччына заўсёды славілася сваімі культурнымі традыцыямі. Іх яскрава прадстаўляюць 8 устаноў культуры, якія маюць статус юрыдычнай асобы, – адзначыла дырэктар Карэліцкай раённай бібліятэкі Лілія Канстанцінаўна Арцюх. – За 9 месяцаў бягучага года аматарскімі калектывамі раёна дадзена 388 канцэртаў. 13 калектываў носяць званне “народны”, “узорны”. Дзякуючы старанням і творчаму патэнцыялу работнікаў устаноў культуры Карэліччына мае каля дзясятка візітных картак, якімі па праве можна лічыць брэндавыя мерапрыемствы, што ладзяцца на тэрыторыі таго ці іншага сельсавета. Напрыклад, масава і ярка прыйшлі святы “Мядовы фэст” у агр. Цырын, “Лён-фэст” у Цінявічах, фестываль масак “Ярома з Яроміхай запрашаюць” у Ярэмічах і бясспрэчны лідар па колькасці гледачоў – рэканструкцыя боя “Мір-2018”.

Работнікі ўстаноў культуры раёна, бібліятэк, краязнаўчага музея, дзіцячых музычных школаў мастацтваў, раённага Дома рамёстваў сёння працуюць у цеснай суполцы. Як вынік – Карэліччына можа ганарыцца культурнымі традыцыямі, якія перадаюцца з пакон вякоў, і сучаснымі дасягненнямі, што смела нясуць павевы ХХІ стагоддзя.

– Культура павінна стаць неад’емнай часткай жыцця кожнага з нас. І зусім не важна, чым мы займаемся, – падкрэсліў старшыня райвыканкама. – Ідзём мы на канцэрт альбо атрымліваем асалоду ад чытання, працуем на зямлі альбо заняты на вытворчасці – праз усе нашыя заняткі чырвонай стужкай павінна праходзіць культурная складаючая.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

У цэнтры ўвагі інфармацыйна-прапагандысцкай групы №3

Цікавай і прадуктыўнай атрымалася размова падчас сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы №3 з жыхарамі Красненскага сельсавета ў вёсцы Горная Рута.

Кіраўнік групы, першы намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Мікалаевіч Коршун разам з прадстаўнікамі службаў і ўстаноў раёна таксама звярнуўся да тэмы адзінага дня інфармавання насельніцтва пра станаўленне, развіццё і захаванне беларускай нацыянальнай культуры. Але ў ІПГ №3 раскрылі яе з іншага, больш практычнага боку.

У сваім выступленні Анатоль Мікалаевіч звярнуў увагу на культуру вядзення гаспадаркі раёна і традыцыю карэліччан выдатна працаваць і дасягаць высокіх вынікаў. Важнае месца было нададзена і культуры здаровага ладу жыцця.

Тэму культуры бяспекі жыцця агучыла інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Карэліцкага РАНС Аксана Скок. Былі растлумачаны пытанні наконт аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, правілаў бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і сродкаў для ачысткі комінаў, магчымасцяў інтэрнэт-дадатку «МНС Беларусі. Дапамога побач».

Жыхары Красненскага сельсавета актыўна ўдзельнічалі ў размове і дзяліліся надзённымі турботамі. Пытанні тычыліся стану мясцовых дарог, маршрутаў аўтобусаў, працы фельчарска-акушэрскага пункта, уладкавання навесу ў Горнай Руце, каб было зручна ў любое надвор’е чакаць пошту, «бібліятэку на калёсах» альбо аўтакраму.

На большасць пытанняў людзі атрымалі адказы адразу на месцы, а астатнія былі ўзяты на пільны кантроль.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

У цэнтры ўвагі інфармацыйна-прапагандысцкай групы №2 (фота)

Месца сустрэчы: Карэліцкі філіял КУП па забеспячэнні палівам «Гроднааблпаліва».
Кіраўнік групы: старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Віктаравіч Шкадаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.