День Октябрьской революции. «Обращаясь к прошлому, мы получаем бесценные уроки»


? Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна! ?

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Для многіх з нас 7 лістапада — дарагое сэрцу свята, сімвал працоўнага гераізму першых пяцігодак, воінскага подзвігу ў гады Вялікай Айчыннай вайны, яркіх дасягненняў ва ўсіх сферах жыцця грамадства пасляваенных гадоў.
Звяртаючыся да мінулага, мы атрымліваем з яго бясцэнныя ўрокі. Маральныя ідэалы, якія дапамагалі нашым папярэднікам пераадольваць любыя цяжкасці і перамагаць у самых складаных абставінах, не страчваюць сваёй актуальнасці і сёння. Паколькі перад нашай краінай стаяць маштабныя задачы: значна павысіць якасць жыцця, стварыць эканоміку ведаў і новых тэхналогій, забяспечыць канкурэнтаздольнасць Беларусі ў свеце.
Мы будуем сацыяльна арыентаваную дзяржаву, у аснове якой — павага да людзей працы, ідэалы роўнасці і сацыяльнай справядлівасці, імкненне да ўзаемаразумення і яднання ў імя дабрабыту нашай Радзімы.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў у працы на карысць нашага раёна і дзяржавы.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

✯ ☭ ✯

? Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна! ?

У гісторыі краіны бываюць падзеі і даты, якія мы не маем права забываць.
У гэтым годзе мы святкуем 101 гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі і 100-годдзе стварэння Камуністычнай партыі Беларусі. У кожнага пакалення ёсць свая гістарычная місія. Сёння мы жывём у эканамічна развітай, чыстай і прыгожай краіне. Шмат у чым гэта заслуга тых, хто ўсе гэтыя гады працаваў на карысць нашай Радзімы. У сувязі з гэтым Карэліцкая раённая арганізацыя КПБ віншуе камуністаў, усіх працаўнікоў раёна са святам. Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, творчых поспехаў і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Са святам!

Карэліцкая раённая арганізацыя КПБ

Добавить комментарий