В Кореличах отпраздновали День Великой Октябрьской революции и вручили повестки в армию 36 призывникам района (фото+видео)

6 лістапада, напярэдадні важнага дзяржаўнага свята – Дня Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, адбыўся раённы слёт прызыўнікоў, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы маладым хлопцам ўручылі павесткі ў армію і нагадалі аб іх галоўнай місіі – абараняць Радзіму.

Святочнае мерапрыемства, якое ладзілася ў глядзельнай зале раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, пачалося са слоў намесніка старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Руслана Юр’евіча Абрамчыка, які павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым святам і адзначыў важнасць і неабходнасць службы ў арміі. Ім было падкрэслена, што яшчэ ў школе пачынаюць фарміравацца такія паняцці, як грамадзянская пазіцыя, абавязак і Радзіма, таму сёлетнія прызыўнікі павінны са ўсёй адказнасцю падыходзіць да службы ў арміі. Таксама Руслан Абрамчык адзначыў, што ў адрозненне ад былых часоў, выканаць свой ваенны абавязак моладзі прапаноўваецца ў межах Беларусі, а пераважна – у Гродзенскай вобласці. Робіцца гэта дзеля таго, каб бацькі як мага часцей маглі наведваць сына, а не чакаць водпуску з дальняга рэгіёну, як гэта было ў савецкі час.

Павіншаваць са святам і выказаць словы пажадання маладым байцам прыйшла старшыня раённага Савета ветэранаў Ніна Сяргееўна Яфрэмава, якая нагадала пра горыч і шматлікія пакуты савецкага народа, а таксама пра тое, якой цаной быў заваяваны мір на нашай зямлі.

– Ад імя раённага Савета ветэранаў я хачу пажадаць вам высокай ваеннай дысцыпліны на службе, стойкасці і сяброўства. Няхай ў вашым жыцці ўсё ладзіцца як мага лепш, бо вы – нашыя абаронцы, дзякуючы якім мы зараз жывем ў міры і згодзе.

 

Да ўдзельнікаў урачыстасці таксама звярнуўся першы сакратар РК ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Яўгеній Андрэевіч Пархамовіч.

– Прызыў ва ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь – важны і адказны крок у жыцці кожнага маладога чалавека, – зазначыў маладзёжны лідар. – Я разумею зараз ваша хваляванне і тыя асцярогі, якія, мабыць, часам вярэдзяць душу. Памятаю, як адчуваў тое самае, калі самому трэба было ісці на службу… Але я ўпэўнены, што час, праведзены ва ўзброеных сілах, запомніцца назаўжды, а таварышы па казарме стануць для вас вернымі і адданымі сябрамі на доўгае жыццё.

Таксама першы сакратар адзначыў, што армія – гэта сапраўднае выпрабаванне для кожнага мужчыны, таму пажадаў кожнаму з прысутных смеласці і адважнасці, каб з гонарам несці званне абаронца Айчыны.

Словы віншавання з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі выказаў і клірык храма святых апосталаў Пятра і Паўла Георгій Шаўчэнка, а таксама маці аднаго з прызыўнікоў, якая падчас свайго выступлення не магла стрымаць слёз.

– Дарагія рабяты, дазвольце мне ад імя ўсіх бацькоў павіншаваць вас са святам і пажадаць, каб усе выпрабаванні праходзіліся вамі дастойна і з вялікай мужнасцю. Добрага вам здароўя, поспеху і ўпэўненасці ў сабе. Галоўнае, ніколі не забываеце пра сваіх бацькоў, якія заўсёды чакаюць вас у роднай хаце, – сказала Таццяна Паўлаўна Гурына.

Дарэчы, Падзячным лістом за ўзорную службу сына Сяргея і яскравы прыклад адвагі была ўзнагароджана Людміла Міхайлаўна Кулініч.

Скончыўся раённы слёт ўрачыстымі словамі начальніка адасобленай групы ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў, старшага лейтэнанта Сяргея Аляксандравіча Шаліна, які і ўручыў павесткі ў армію трыццацці шасці прызыўнікам раёна.

 

– Служба ва ўзброенах сілах – гэта школа станаўлення маладога чалавека як мужчыны і як гражданіна сваёй краіны. Армія – гэта месца, дзе фарміруюцца лепшыя якасці – патрыятызм, дысцыпліна і адказнасць за свае дзеянні, – падкрэсліў Сяргей Шалін. Будучым воінам ён пажадаў цікавай і карыснай службы, каб па вяртанні дамоў кожны адчуў сябе больш сталым і гатовым стаць на абарону роднай краіны.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара
Відэа Лізаветы МУЦІЛОВІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.