Кореличчане приняли участие в Пленуме областного совета ветеранов в Гродно

23 лістапада ў горадзе над Нёманам адбыўся чарговы Пленум абласнога савета ветэранаў, удзельнікі якога падвялі вынікі бягучага года і паставілі перад сабой мэты і задачы на наступны.

Каложская царква

Пасяджэнне пачалося з прагляду дакументальнага фільма, які распавёў пра асноўныя мерапрыемствы, якія ладзіліся ў Гродзенскай вобласці на працягу 2018 года.

Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі ветэранаў Іван Фёдаравіч Тустаў пазнаёміў калег з функцыянаваннем надомнага абслугоўвання насельніцтва і выкананнем дзяржаўнай праграмы сацыяльнай абароны і садзейнічання занятасці на 2016-2020 гады. Іван Фёдаравіч падкрэсліў, што асноўная ўвага абласнога савета ветэранаў была нададзена прававой абароне людзей, паляпшэнню іх матэрыяльнага палажэння, жыллёвых умоў і медыцынскага абслугоўвання. Напрыклад, у параўнанні з мінулым годам, адзінокія ветэраны атрымалі больш увагі і клопату, чым у мінулым, што сведчыць аб якаснай працы і прафесійным падыходзе да справы.

Партызанскі лагер у Каробчыцах

Таксама падчас даклада было падкрэслена, што на працягу года праводзілася работа па патрыятычнаму выхаванню моладзі. Так, ветэранскія арганізацыі Гродзенскай вобласці сумесна з мясцовымі органамі ўлады, адукацыі і сацыяльнай абароны пастаянна нагадвалі падрастаючаму пакаленню аб важнай ролі патрыятызму і пачуцця гонару за родны край.

Што тычыцца планаў на будучы год, прэзідыумы абласнога, гарадскога і раённага савета ветэранаў узялі сабе за мэту на адпаведным узроўні адзначыць 75-ую гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Пасля афіцыйнай часткі для гасцей была арганізавана экскурсія ў Каложскую царкву і Партызанскі лагер у Каробчыцах, удзел у якой прыняла і старшыня раённага Савета ветэранаў Ніна Сяргееўна Яфрэмава.

– Неверагодныя ўражанні ў мяне выклікала тэхніка часоў Вялікай Айчыннай вайны. Адна рэч, калі пра славутых “Кацюш” ты чытаеш у кнізе, і зусім іншая – калі бачыш гэта на свае вочы. Увесь час я адчувала неверагодную моц, подых гісторыі і доўгачаканай Перамогі, – дзеліцца ўспамінамі з Пленума Ніна Сяргееўна і дадае: – У цэлым, наша сустрэча была грунтоўнай: мы падвялі вынікі і распрацавалі план мерапрыемстваў на будучы год, падрыхтоўка да якіх ужо ідзе поўным ходам.

Партызанскі лагер у Каробчыцах

Вікторыя КАСЦЮК
Фота Марыны КАЗЛОВІЧ і з адкрытых інтэрнэт-крыніц

Добавить комментарий