В Кореличах обсудили вопросы сохранности культовых зданий

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў агр. Турэц XIX стагоддзя

Пытанне аб захаванасці культавых будынкаў, размешчаных на тэрыторыі Карэліцкага раёна, разгледжана на сустрэчы намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама Руслана Юр’евіча Абрамчыка са святарамі мясцовага благачыння.

— Сёння на тэрыторыі Карэліцкага раёна знаходзяцца 36 гісторыка-культурных каштоўнасцяў, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, 4 з іх — гэта культавыя аб’екты, — адзначыў Р. Ю. Абрамчык. — Задача і мясцовай улады, і ўласнікаў гэтых будынкаў — забяспечыць іх захаванасць.

У спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў — комплекс Мікалаеўскага касцёла ў г.п. Мір XVI-XVII стагоддзя пабудовы, Траецкая царква ў г.п. Мір XVI стагоддзя, царква Святой Варвары ў агр. Райца XIX стагоддзя і царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў агр. Турэц XIX стагоддзя. Пры гэтым комплекс Мікалаеўскага касцёла адносіцца да гісторыка-культурных каштоўнасцяў міжнароднага маштабу. Як падкрэсліў Р. Ю. Абрамчык, у 2019 годзе гэты аб’ект будзе адрэстаўрыраваны. Асаблівую ўвагу трэба надаць храмам у Ярэмічах, Турцы, Мядзвядцы, Райцы і Варончы, якія папулярныя ў айчынных і замежных турыстаў. Прыкладам дыхтоўнага добраўпарадкавання сёння можа служыць Траецкая царква, размешчаная ў г.п. Мір.

Іна ЛЕЙКА

Добавить комментарий