22 декабря Беларусь отмечает День энергетика

? Паважаныя работнікі энергетычнай сістэмы раёна, ветэраны галіны! ?

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём энергетыка!

Складана пераацаніць значэнне энергетыкі ў нашым жыцці. Ад яе залежыць жыццяздольнасць усіх іншых галін эканомікі, а таксама камфорт, цяпло і святло ў дамах людзей.

Упэўнены, што ў энергетыцы раёна працуюць сапраўдныя прафесіяналы, якія маюць высокую кваліфікацыю, здольныя рашаць складаныя паўсядзённыя задачы.

Дарагія сябры, у гэты святочны дзень прыміце словы шчырай удзячнасці за вашу ганаровую і самаадданую працу.
Няхай добры настрой і ўпэўненасць ва ўласных сілах будуць гарантыяй поспеху ў вашай рабоце.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

? ВІНШУЕМ! ?

За шматгадовую добрасумленную працу ў электраэнергетычнай галіне і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны вадзіцель аўтамабіля пятага разрада Карэліцкага раёна электрычных сетак філіяла “Лідскія электрычныя сеткі” Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга” Анатолій Міхайлавіч ГЕРМАНАЎ.