Чем вам запомнился 2018 год? Отвечает Екатерина Жамойда из агрогородка Жуховичи

?? Кацярына ЖАМОЙДА,
мастацкі кіраўнік аддзела культуры і вольнага часу “Жухавіцкі Дом культуры”:

– 2018 год стаў для мяне вельмі насычаным. Шмат было няўдач, але і шмат прыемных і радасных момантаў. З’явілася больш творчых ідэй і магчымасцей для іх увасаблення, сталі больш яснымі мэты на бліжэйшы час. Але галоўнае, я зразумела, што нездарма працую ў сферы культуры і заканчваю Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, таму што ад сваёй працы я насамрэч атрымліваю асалоду і задавальненне.

Яшчэ ў гэтым годзе я атрымала павышэнне па кар’ернай лесвіцы, а ў жніўні споўнілася роўна пяць гадоў з моманту маёй працы на карысць культурнага жыцця Карэліцкага раёна. У цэлым, 2018 год быў багаты на цікавыя знаёмствы з творчымі людзьмі, на ўдзел у розных святах Гродзенскай вобласці, а таксама на абмен вопытам і рознабаковымі поглядамі.

Падрыхтавала Вікторыя КАСЦЮК