Чем вам запомнился 2018 год? Рассказывает десятиклассница из Турца Полина Чечётко

?? Паліна ЧАЧОТКА,
вучаніца 10 класа ДУА “Турэцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”:

– Кожны адыходзячы год пакідае свой след у нашай памяці. Для мяне 2018 стаў адным з найлепшых. Я прымала ўдзел у спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы і па пажарна-выратавальным спорце; мне ўпершыню давялося хвалявацца на экзаменах, але гэта выпрабаванне я з лёгкасцю змагла прайсці.

Таксама адным з самых яскравых момантаў стаў адпачынак у лагеры “Вясёлка”. Там я зарадзілася пазітывам аж да наступнага лета. Яшчэ адной адметнай падзеяй у маім жыцці стала нечаканая перамога ў раённым этапе алімпіяды па фінансавай граматнасці. Адстойваць гонар раёна ў Гродне было вельмі няпроста і хвалююча, але я вельмі рада, што мне выпаў такі шанец. Спадзяюся, што новы 2019 год будзе яшчэ больш цікавым і запамінальным.

Падрыхтавала Вікторыя КАСЦЮК