Чем вам запомнился 2018 год? Рассказывает Виктор Савко из СПК «Свитязянка-2003»

?? Віктар САЎКО,
галоўны заатэхнік калгаса “Свіцязянка-2003”:

– У гэтым годзе галоўнымі для мяне сталі дзве падзеі. Першая з іх тычыцца адкрыцця новай малочна-таварнай фермы ў Райцы, якая сама па сабе прынесла шмат добрых і пазітыўных эмоцый. Да таго ж, штосьці новае заўсёды ўносіць разнастайнасць у шэрыя будні і дае жаданне працаваць больш плённа.

Другой падзеяй стаў удзел у абласных “Дажынках”, на якіх я быў упершыню. Гэты было вельмі цікава, а тое, што мяне ўзнагародзілі, – яшчэ і прыемна. На малую радзіму я вярнуўся з Ганаровай граматай абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Вельмі ўразіла арганізацыя свята ў Іўі: кірмаш, сама канцэртная праграма, атмасфера… Калі рабіць нейкія вынікі, то менавіта гэтыя мерапрыемствы запомняцца мне надоўга.

Падрыхтавала Вікторыя КАСЦЮК