Экскурс в прошлое, связь поколений, песни о главном. В Кореличах состоялся концерт к 100-летию БССР

26 снежня карэліччан запрасіла ў раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці святочнае мерапрыемства “Скрозь прызму стагоддзя”, прымеркаванае да 100-годдзя ўтварэння БССР.

Адкрыў урачыстасць намеснік старшыні райвыканкама, старшыня РА РГА “Белая Русь”, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Руслан Юр’евіч Абрамчык. Ён узгадаў знакавыя гістарычныя вехі станаўлення нашай рэспублікі і падрэсліў выключную важнасць адзначаемай падзеі: “Сёння мы так шырока святкуем 100-годдзе БССР, бо менавіта яна стала фундаментальнай прыступкай для фарміравання сучаснай Беларусі. Дзякуючы здабыткам мінулага, мы жывем у моцнай, самастойнай і суверэннай краіне, дзе з павагай ставяцца да традыцый, шануюць мір і парадак і смела крочаць у будучыню”.

Цудоўным дапаўненнем да гістарычнага экскурса стаў канцэрт. Таленты Цэнтра культуры і народнай творчасці, Карэліцкай і Мірскай дзіцячых школ мастацтваў, Ярэміцкага Дома культуры пранізліва і глыбока праз музыку і паэзію раскрылі прыгажосць нашай зямлі і багацце беларускай душы.

Таксама падчас святочнага мерапрыемства дзейнічала арганізаваная Карэліцкім раённым краязнаўчым музеем фотавыстава “Старонкі гісторыі беларускай дзяржаўнасці”, дзе кожны жадаючы мог у дэталях пазнаёміцца з важнымі падзеямі і адметнымі асобамі савецкага мінулага.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара