Новогодние праздники придут к каждому ребенку на Кореличчине

? Шэраг святочных мерапрыемстваў адбудзецца на Карэліччыне ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, якая стартавала 10 снежня і працягнецца па 11 студзеня 2019 года.

У акцыі прымуць удзел кіраўнікі мясцовых органаў улады, грамадскія арганізацыі, установы і арганізацыі раёна. Яны наведаюць апякунскія і прыёмныя сем’і, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, дзіцячае аддзяленне раённай бальніцы і г.д. Па традыцыі дзяцей павіншуюць з Калядамі і Новым годам, перададуць падарункі, дапамогуць вырашыць існуючыя праблемы.

Напрыклад, раённая дабрачынная ёлка для дзяцей-сірот, рабят, якія засталіся без бацькоўскай апекі, дзяцей з інваліднасцю адбудзецца 29 снежня. Ва ўсіх агульнаадукацыйных установах раёна будуць праведзены ранішнікі і балы-маскарады. Большасць арганізацый і прадпрыемстваў раёна таксама арганізуюць навагоднія святы.

З раённага бюджэта на набыццё навагодніх падарункаў будзе выдзелена 12 тысяч рублёў. Салодкія падарункі з рук Дзеда Мароза ад мясцовых уладаў атрымаюць дзеці з інваліднасцю, дзеці-сіроты і тыя, хто застаўся без апекі бацькоў, выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра Карэліцкага раёна, а таксама вучні 1-4 класаў.

Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара