Сотрудники «Белгосстраха» встретились с заместителем председателя райисполкома Игорем Лазаревичем

Пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Карэліччыны абмяркоўваліся 12 снежня падчас сустрэчы намесніка старшыні райвыканкама па эканоміцы Ігара Раманавіча Лазарэвіча з калектывам мясцовага прадстаўніцтва БРУСП “Белдзяржстрах”.

Асаблівы інтарэс выклікалі ў супрацоўнікаў арганізацыі планы наконт будаўніцтва ў раёне 2 ветраўстановак. Таксама зацікавілі карэліччан новыя гандлёвыя кропкі. Плануецца, што ў Карэлічах з’явіцца фірменны магазін “Санта-Брэмар”. Пэўныя пытанні ўзніклі па занятасці насельніцтва і па Дэкрэту №3, на якія прысутныя атрымалі разгорнутыя адказы.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара