• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
15.05.2026, 01:53
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

Главная Культура

Ад Міра да «Нябёсаў». Газета «Полымя» разам з землякамі наведала «Школу батлейкі» ў Мінску (фота+відэа)

by
20.01.2019
в Культура, Лента новостей, Новости Беларуси, Общество, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Зімой, як ніколі, кожнаму з нас патрэбныя цеплыня сэрцаў і святло дабрыні. Якраз іх у святочныя дні ўжо ў пяты раз падарыў міжнародны калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў “Нябёсы”. Нам пашчасціла 9 студзеня апынуцца ў межах творчага форуму на “Школе батлейкі” і пабачыць, як у руках таленавітых людзей лялька ажывае і ў душы кожнага прысутнага абуджаецца самае лепшае.

Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр у Мінску – месца, дзе адчуваеш сябе бліжэй да Творцы Неба і Зямлі. Нядзіўна, што, трапіўшы сюды, людзі напаўняюцца асаблівай творчай энергіяй і здзяйсняюць сапраўдныя цуды літаральна сваімі рукамі і верай.

Тая ж батлейка, здаецца, чым можа здзівіць сучаснага чалавека: сціплая драўляная скрыня ў некалькі ярусаў (звычайна іх два: верхні сімвалізуе неба і жыццё духоўнае, ніжні – зямлю і свецкае быццё) з даволі простымі лялькамі, зусім не робатамі, старымі, як свет, біблейскімі сюжэтамі ды без гаджэтаў. Але калі яна трапляе ў рукі майстра, моцна ўлюбёнага ў сваю справу, пачынаецца нешта неверагоднае. Перад гледачамі паўстае ўжо не проста батлейка, а цэлы Сусвет. Тут ёсць душа і віруе непаўторнае жыццё. Нездарма слоган фестывалю “Нябёсы” – “З лялькай да Бога”.

Пра вялікую цудадзейную сілу маленькай батлейкі ў прывітальнай прамове ўзгадаў мастацкі кіраўнік фестывалю, акцёр Аляксандр Ждановіч: «Мы рады бачыць энтузіястаў, якія развіваюць мастацтва батлейкі на прыходах, у школах, дзіцячых садах, сем’ях. Гэта сапраўды чароўная справа. Варта толькі дакрануцца да свету батлейкі, як яна зацягне вас і ўжо не адпусціць. Такая вось добрая магія”.

Аляксандр Ждановіч

Дарэчы, а распачаўся цуд пад назвай “Нябёсы” з мары жонкі Аляксандра – Людмілы – аб вялікім калядным фестывалі і з прынесенай ёй у Свята-Елісавецінскі манастыр батлейкі. Зараз гэтай дзівоснай жанчыны, на жаль, няма, але яе справа жыве.

Анёлкі з тэатральнай студыі «Клас-А»
Тэатральная студыя «Клас-А» дае спектакль «Цар Ірад»
Узорны тэатр лялек «Сонейка» зачараваў гледачоў каляднымі спевамі

Да слова, сёлета толькі падчас конкурснай праграмы на фестывалі былі паказаны 15 спектакляў з 5 краінаў. Гран-пры адыйшло да маскоўскага тэатра “Душагрэі” з пастаноўкай “Вінаградная ягадка”. У ліку лепшых назвалі і беларусаў – дзіцячы драмгурток “Жаронцы” з Ракава з народнай драмай “Цар Ірад”. Адкрыццём фестывалю стаў спектакль “Калядкі на Палессі” на заходнепалескім дыялекце, створаны сямейным тэатрам Аляксандра і Ларысы Быцко з вёскі Стойлы.

Удзельнікі «Школы батлейкі» падчас экскурсіі па манастыры

Артысты студыі «Клас-А» заўжды ў творчых пошуках
Вопытны педагог Таццяна Шылава ўмее зацікавіць і дзетак, і дарослых калег. На здымку — Канстанцін Петрыман ужываецца ў ролю

Апроч таго, “Нябёсы” запомніліся дабрачыннымі мерапрыемствамі, экскурсіямі па манастыры, літаратурнымі гасцёўнямі, майстар-класамі па саломапляценні і вырабу калядных анёлаў, аўтэнтычнымі беларускімі забавамі і сустрэчамі з надзвычайнымі людзьмі.

Сярод іх – мадэратар сёлетняй “Школы батлейкі”, мастак-рэстаўратар, член Беларускага саюза мастакоў Ганна Выгонная. Яна якраз была ў ліку тых энтузіястаў, хто напачатку 1990-х гадоў узяўся адраджаць беларускі народны лялечны тэатр: “Я ўжо 25 год спрабую зразумець гэты жанр. На першы погляд батлейка стагоддзі існуе па пэўных, даволі непахісных канонах. Але гэта не перашкаджае творчым адкрыццям і наватарству. Таму тая ж традыцыйная батлеечная гісторыя пра цара Ірада ў выкананні розных калектываў будзе ўспрымацца па-іншаму. Праўда, у пошуках новага для батлейкі важна не адыйсці ад яе віфлеемскіх каранёў, не згубіць сувязь з традыцыямі і не ператварыць яе ў забаву. Інакш гэта будзе проста партатыўны тэатр. Глядач заўжды адчувае, калі цуд ёсць, а калі ён гасне”.

Ганна Выгонная

Прыемна, што на карэліцкай зямлі мастацтва батлейкі нязгаснае, асабліва ў мястэчку Мір. Калісьці гэтыя мясціны сталі стартавай пляцоўкай і для Ганны Выгоннай. Яна пачынала на базе мясцовага мастацкага каледжа з кіраўніка гуртка батлейкі, які затым ператварыўся ў народны тэатр-студыю. Сёння слаўную гісторыю творчага аб’яднання працягвае яшчэ адзін пастаянны госць фестывалю “Нябёсы” – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мірскага ДМПТК, мастацкі кіраўнік народнага тэатра “Батлейка” Канстанцін Петрыман. Яго прадстаўленні і апантанасць любімай справай зачароўваюць, як і цікавыя гістарычныя экскурсы: “Заняпад батлейкі на Беларусі назіраўся з другой паловы XIX стагоддзя. Але ў Міры выступленні яшчэ адбываліся ў 1920-1930-х гадах. Дарэчы, у тыя часы адно з запамінальных прадстаўленняў батлейкі зладзілі якраз міране — Мацей Барашка з сынам Іларыёнам — у 1923 годзе ў Маскве на Усерасійскай саматужна-прамысловай выставе. Здараліся выступленні батлеечнікаў на нашых землях нават у даволі суровыя 1950-1960-я гады. Адраджацца жанр пачаў напрыканцы 1980-х гадоў”.

Творчы дэсант з Міра

Напачатку трэцяга тысячагоддзя батлейка на Карэліччыне карыстаецца нязменнай любоўю і выклікае вялікі інтарэс. Нядзіўна, што на фестывалі “Нябёсы” былі заўважаны і прадстаўнікі замкавага комплексу “Мір” – вядучы спецыяліст па культурна-масавай рабоце Сафія Лойка і мастак-рэстаўратар Наталля Атцэцкая. На форум яны прыехалі за ўражаннямі, вопытам і ідэямі, як упрыгожыць культурнае жыццё Мірскага замка ўласнымі батлеечнымі прадстаўленнямі. Першая такая спроба была зроблена на сёлетнія зімовыя святы і пакінула турыстаў у захапленні. Таму цяпер у замкавым комплексе маюць цвёрды намер рэстаўрыраваць батлейку, падабраць ладны рэпертуар (як традыцыйны калядны, так і накшталт гісторыі пра Чорную Панну альбо створанай яшчэ камандай Ганны Выгоннай сцэнкі пра магната Мікалая Радзівіла (Сіротку) і італьянскага архітэктара Бернардоні) і рэгулярна ладзіць тэатральныя выступленні, сабраўшы гледачоў, напрыклад, у Слановай зале ды ў лепшых радзівілаўскіх традыцыях за гарбатай.

І хочацца верыць, што такія жаданні абавязкова спраўдзяцца. Нездарма, яны агучаныя на “Нябёсах”. А сам фестываль натхніць яшчэ больш дзяцей і дарослых прыяднацца да свету батлейкі. Да таго ж, кожнага, хто абярэ такі шлях, чакае прыемны бонус. Прызнаныя майстры жанру кажуць, што той, хто заходзіць за батлейку, зменьвае да лепшага сваё жыццё.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота і відэа аўтара

? Раім прачытаць:
«Батлейка : з гісторыі узнікнення на Беларусі»

Лента новостей

В средней школе №1 состоялся единый урок, посвященный Дню семьи

В средней школе №1 состоялся единый урок, посвященный Дню семьи

14.05.2026
В ГП «Луки-Агро» на посевной трудятся потомственные хлеборобы

В Кореличском районе посеяно 94% яровых культур

14.05.2026
15 мая в Кореличах в юридической консультации состоится бесплатный прием

15 мая в Кореличах в юридической консультации состоится бесплатный прием

14.05.2026
В Кореличах состоялся штаб по подготовке к областным «Дожинкам»

В Кореличах состоялся штаб по подготовке к областным «Дожинкам»

14.05.2026
Более 30 лет назад в Беларуси состоялся первый референдум

Более 30 лет назад в Беларуси состоялся первый референдум

14.05.2026
Александр Лукашенко: Беларусь хотела бы расширить сотрудничество со Шри-Ланкой

Александр Лукашенко: Беларусь хотела бы расширить сотрудничество со Шри-Ланкой

14.05.2026
Ко Дню семьи в Кореличском ЗАГСе состоялся диалог поколений

Ко Дню семьи в Кореличском ЗАГСе состоялся диалог поколений

14.05.2026
14 мая 2026 года в ГУО «Средняя школа №2 г.п. Кореличи» прошел единый урок, посвященный Дню семьи

14 мая 2026 года в ГУО «Средняя школа №2 г.п. Кореличи» прошел единый урок, посвященный Дню семьи

14.05.2026
Форум медийного сообщества Беларуси проходит в Гродно 14-15 мая

Форум медийного сообщества Беларуси проходит в Гродно 14-15 мая

14.05.2026
Синоптики обещают сухой и теплый день в большинстве районов Беларуси

Синоптики обещают сухой и теплый день в большинстве районов Беларуси

14.05.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».