Идеологи района обсудили актуальные вопросы

На свае чарговыя заняткі ідэолагі раёна сабраліся ў чытальнай зале Карэліцкай раённай бібліятэкі. Падчас іх правядзення былі абмеркаваны актуальныя пытанні.

Галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзій Анатольевіч Карпаленка выступіў з прамовай па асноўнай тэме адзінага дня інфармавання насельніцтва: «Вялікія справы Года малой радзімы: знакавыя падзеі 2018 года». Генадзій Анатольевіч нагадаў значныя падзеі, якія адбыліся ў мінулым годзе ў нашым раёне. Яны тычыліся ўвядзення новых аб’ектаў, брэндавых культурных мерапрыемстваў, поспехаў школьнікаў, іншых добрых спраў.

 

Адну з папулярных абмяркоўвамых тэм у апошні час у сродках масавай інфармацыі і сярод насельніцтва — катання на цюбінгах — узняў старшына ПАСЧ № 1 г.п. Карэлічы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Васілій Мікалаевіч Міхалкевіч. Прамоўца пазнаёміў з правіламі, якія трэба захоўваць пры занятках гэтым відам спорту, каб не здарылася няшчаснага выпадку.
Трэба адзначыць, што вынесеныя на абмеркаванне пытанні выклікалі вялікую зацікаўленасць у ідэолагаў раёна. Адбыўся адкрыты дыялог, прысутныя выказвалі свае погляды па ўзнятых тэмах.
Падчас правядзення семінара-вучобы былі абмеркаваны і іншыя злабадзённыя пытанні.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Лізаветы МУЦІЛОВІЧ