История в цифрах. Ветераны финансовой службы Кореличчины вспомнили трудовые будни

? З нагоды 100-годдзя фінансавай службы Беларусі журналіст раённай газеты «Полымя» пагутарыла з яе ветэранамі — загадчыкам раённага фінансавага аддзела Генадзіем Гаўрылавічам Лейка (працаваў з 1971 па 1992 г. г. ) і намеснікам начальніка фінансавага аддзела Карэліцкага райвыканкама Зояй Анатольеўнай Бусько (працавала з 1976 па 2017 г. г.) і папрасіла падзяліцца сваімі ўспамінамі і меркаваннямі.

? Успаміны

? — У чым заключалася прызначэнне фінансавай службы раёна?

З. А. Бусько

? Г. Л.: — Фінансавы аддзел размяркоўваў грашовыя сродкі арганізацыям і прадпрыемствам раёна. Акрамя таго, трэба было ажыццяўляць кантроль за фінансамі. Грашовыя сродкі трэба было расходаваць па прызначэнні, выкарыстоўваць эканомна і мэтанакіравана.

? З. Б.: — Мы складалі бюджэт раёна: гэта даходная і расходная часткі. Планаваць няпроста: патрэбна спачатку вызначыць першачарговыя расходы (заработная плата з налічэннямі, медыкаменты, прадукты харчавання, камунальныя паслугі і іншае).

? — Хто найчасцей быў падтрымкай у Вашых паўсядзённых справах?

? Г. Л.: — Хачу ўспомніць начальніка інспекцыі дзярждаходаў Уладзіміра Уладзіміравіча Судніка, інспектара Аляксея Аляксеевіча Бусько, старшага эканаміста Ніну Рыгораўну Калеснік, бухгалтара Ганну Андрэеўну Жукаву, якія працавалі сумленна і з поўнай аддачай.

Г. Г. Лейка

? З. Б.: — Мне давялося працаваць пад кіраўніцтвам начальнікаў райфінаддзела: Генадзія Гаўрылавіча Лейкі, Аляксандра Віктаравіча Шкадава, Уладзіміра Рыгоравіча Кунцэвіча, Аляксандра Генрыхавіча Турчына, Івана Іванавіча Дарашэнкі. Яны з пачуццём вялікай адказнасці адносіліся да справы і на гэта накіроўвалі работнікаў калектыву.

? — Як Вы лічыце, які Ваш асабісты ўклад у фінансавую службу раёна?

? Г. Л.: — У 1982 годзе Міністэрства фінансаў Беларускай ССР узнагародзіла Ганаровай граматай, ёсць і іншыя ўзнагароды. Кожны год атрымліваю паштоўкі да дня нараджэння, а да юбілеяў — падарункі ад Карэліцкага райвыканкама. Маю працу ацанілі, магчыма, таму, што я стараўся працаваць сумленна і шчыра, усяго сябе аддаваў абранай справе.

? З. Б.: — Чатыры дзесяцігоддзі аддала працы ў раённым фінансавым аддзеле Карэліцкага райвыканкама, прайшла многія працоўныя лесвіцы, ад інспектара па бюджэце да намесніка начальніка фінансавага аддзела Карэліцкага райвыканкама. Маю працу заўважылі: узнагароджана знакам «Выдатнік фінансавай сістэмы».

? З гісторыі

? 15 снежня 1940 г. адбыліся выбары ў мясцовыя (абласны, раённыя і сельскія) Саветы дэпутатаў працоўных Баранавіцкай вобласці, у тым ліку і ў Карэліцкі раённы Савет дэпутатаў працоўных.

Такім чынам, згодна з дзеючай у той перыяд Канстытуцыяй БССР ад 19 лютага 1937 г. са снежня 1940 г. пачаў функцыянаваць Карэліцкі раённы Савет дэпутатаў працоўных і яго выканаўчы камітэт, а таксама аддзелы выканкама, у тым ліку і фінансавы.

Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Карэліцкага раёна. Мінск, 2000.

? Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 25 снежня 1962 г. Карэліцкі раён быў скасаваны, а яго тэрыторыя перададзена ў састаў Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 6 студзеня 1965 г. Карэліцкі раён быў зноў адноўлены.
Такім чынам, у 1963-1964 г. г. Карэліцкі райфінаддзел не функцыянаваў.

Даведнік. Гродзенская вобласць. Адміністратыўна-тэрытарыяльнае дзяленне.(1944-1970 гг), Гродна, 1972.

? Яны ўзначальвалі Карэліцкі райфінаддзел у розныя гады

? М. І. Кандрацьеў (1944-1946 г.)
? М. Я. Пакучын (1946-1952 г.г.)
? А. А. Зантовіч (1952-1953 г.г.)
? А. Е. Анішчанка (1954 г.)
? І. Ю. Быліновіч (1954-1962 г.г.)
? 3 1963 па 1964 г.г. райфінаддзел не функцыянаваў
? А. А. Лукошка (1965-1971 г.г.)
? Г. Г. Лейка (1971-1992 г.г.)
? А. В. Шкадаў (1992-1993 г.г.)
? У. Р. Кунцэвіч (1993-2004 г.г.)
? А. Г. Турчын (2004-2007 г.г.)
? І. І. Дарашэнка (2007 г. — па сённяшні дзень)

Сёння ў фінансавым аддзеле Карэліцкага райвыканкама пад кіраўніцтвам І. І. Дарашэнкі працуе 8 чалавек

? Сучаснасць

Неаднаразова мянялася структура фінансавага аддзела, колькасны састаў. Штатная колькасць работнікаў фінансавага аддзела на сённяшні дзень складае 8 чалавек. Няпроста параўнаць матэрыяльную базу мінулага стагоддзя і сучаснае забеспячэнне. Аднак нязменнымі застаюцца задачы: якаснае складанне і выкананне бюджэту, кантроль за мэтавым выкарыстаннем бюджэтных сродкаў.

Расходы бюджэту раёна за 2018 год прафінансаваны ў суме 28699,2 тысячы рублёў. У эканамічнай структуры расходаў бюджэту раёна за 2018 год 85,3 працэнта прыходзіцца на фінансаванне базавых бюджэтных абавязацельстваў, і доля іншых расходаў складае 14,7 працэнта. Па функцыянальнай структуры 72,2 працэнта ў расходах бюджэту займае сацыяльная сфера. Расходы на жыллёва-камунальную гаспадарку склалі 12,4 працэнта.

Падрыхтавала Галіна СМАЛЯНКА