Поздравление Кореличского райисполкома и Совета депутатов с Днем работников социальной защиты

? Паважаныя работнікі сацыяльнай абароны! ?

Прыміце віншаванні з прафесійным святам і 100-годдзем сацыяльнай службы Беларусі!

Ваша праца заўсёды запатрабавана, заўсёды патрэбна людзям, асабліва тым, хто з-за розных прычын не можа паклапаціцца пра сябе сам. Дзякуючы вам людзі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя вяртаюцца да паўнацэннага жыцця, пажылыя грамадзяне, нашы дарагія ветэраны адчуваюць увагу і клопат.

Пытанні сацыяльнай падтрымкі закранаюць інтарэсы практычна кожнага чалавека і таму заўсёды знаходзяцца ў цэнтры ўвагі мясцовай улады. Мы і далей будзем развіваць сістэму адраснай падтрымкі грамадзян, нязменна раячыся з людзьмі па ўсіх жыццёва важных для іх пытаннях.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у вашай высакароднай працы і ўсяго самага добрага!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў