Школьники из агрогородка Райца привезли с республиканских соревнований серебро и бронзу

? Каманда юных карэліцкіх спартсменаў прадэманстравала высокі ўзровень на адкрытых Рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы памяці Заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Генадзя Станіслававіча Вількіцкага сярод юнакоў і дзяўчат 2004-2005 гг.н. і маладзей.

Спартыўнае мерапрыемства прайшло 11-12 студзеня ў Слоніме і мела надзвычай насычаную праграму: бег на 60, 400, 800, 1500, 3000 метраў, скачкі ў даўжыню і вышыню, трайны скачок і штурханне ядра.

Карэліцкія лёгкаатлеты годна вытрымалі суровы рытм спаборнітцваў і моцную канкурэнцыю. Навучэнцы ДУА «Райцаўскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа» пад кіраўніцтвам свайго настаўніка фізічнай культуры і трэнера-выкладчыка па сумяшчальніцтве па лёгкай атлетыцы Карэліцкай ДЮСШ Таццяны Якімовіч зрабілі ўсё магчымае, каб вярнуцца на малую радзіму з узнагародамі.

?? Віншуем Паліну Сіроціну з другім месцам, Дар’ю Космач і Мацвея Казачка — з трэцім у катэгорыі «спартыўная хада на 3000 метраў». У штурханні ядра Вікторыя Шыш узяла серабро.

«Спаборніцтвы прайшлі паспяхова і для Алесі Мінгалёвай, якая на дыстанцыі 1500 метраў заняла 3 месца», — адзначыў дырэктар ДЮСШ Карэліцкага раёна Аляксандр Галушка. — Нядрэнна выступілі ў спартыўнай хадзе на 3000 метраў Вікторыя Савоська (яна прыйшла да фінішу чацвёртай), і Юлія Садлінская, у яе шостае месца».

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара, ДУА «Райцаўскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа», slonves.by

? Таксама раім прачытаць:
«За три года тренерской работы Татьяна Якимович из Райцы вырастила чемпионов по спортивной ходьбе»