• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
12.06.2026, 03:48
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Культура

Заслуженный работник здравоохранения БССР Нина Коробко из деревни Уша: «Нужно вдыхать счастье, а выдыхать доброту»

by
04.01.2019
в Культура, Лента новостей, Общество, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

? Мы ўсе сягоння знаходзімся ў палоне навагодніх і калядных святаў, а разам з імі — прыемных сюрпрызаў і падарункаў. І, незалежна ад узросту, жывём шчаслівым нецярпеннем: хутчэй бы ўнесці ў пакой пахучую лясную ялінку, прыбраць яе цацкамі, ланцужкамі, гірляндамі, запаліць лямпачкі Жаданняў і спадзявацца, што запаветныя мары абавязкова збудуцца! Ды верыць: казачны Дзед Мароз абавязкова неўзаметку пакладзе пад пушыстымі галінкамі жаданы падарунак.

Спецпраект «Ясміна» таксама падрыхтаваў для вас, паважаныя чытачы, своеасаблівы падарунак: незвычайную па сваёй сутнасці «ёлачку», бы яна ззяе незгасальнымі ліхтарыкамі цікавага лёсу дзівоснай жанчыны, перажыўшай многае за свае 82 гады, але не страціўшай светласці і высакароднасці сэрца, радаснага душэўнага настрою, запасу бясконцай дабрыні, чалавечай годнасці, любові да людзей, да абранай прафесіі, не здрадзіўшай ніколі і ні ў чым свайму жыццёваму правілу: «Трэба ўдыхаць шчасце, а выдыхаць дабрыню».

А ўсё дае права сказаць, што лёс Заслужанага работніка аховы здароўя БССР Ніны Маркаўны Каробка з вёскі Уша і ёсць той маяк, на які павінна арыентавацца маладое пакаленне і мы з вамі пры выбары правільнага накірунку на жыццёвых ростаннях, каб дасягнуць, як яна, найвялікшага шчасця — удзячнай памяці людской.

Для кагосьці 82 гады — гэта глыбокая старасць, разгубленасць перад узростам, падстава лішні раз пажаліцца на хібы са здароўем. Такое стаўленне да ўзросту не для Ніны Маркаўны: прывыклая ўсяго дабівацца ў жыцці сваімі сіламі, яна і зараз не любіць асабістыя праблемы перакладваць на чые-небудзь плечы, прадаўжае весці актыўны вобраз жыцця, як і ў маладосці, імкнецца на поўныя грудзі ўдыхаць шчасце і шчодра выдыхаць дабрыню, да сённяшняга дня не здраджвае вернаму свайму транспарту — веласіпеду, які надзейна служыў ёй на працягу трыццацігадовай працы на Радунскім і Ушанскім ФАПах, падтрымлівае сувязь з былымі калегамі па працы, з аднавяскоўцамі, як і раней, калі патрэбна, кідаецца на дапамогу любому. Захапленне выклікае ідэальны парадак і чысціня ў доме, на агародзе, у кветніку, створаныя руплівымі рукамі клапатлівай жанчыны. Вядома, дапамагаюць сыны, Саша і Сяргей, нявесткі, унукі (іх у Ніны Маркаўны трое, падрастаюць два праўнукі), але пакуль з дамашнімі абавязкамі яна спраўляецца сама. Мабыць, таму не асмельваецца ўзрост заштрыхоўваць яе прыроджаную прыгажосць, жаночую абаяльнасць; не патушыў ён малады бляск сініх вачэй, не зменшыў аптымістычны настрой і светласць думак, захаваў цудоўную памяць, хіба толькі не паскупіўся, багата прыцярушыў бялюткай сівізною валасы.

— Што гаварыць, — заўважыўшы маё нямое здзіўленне, шчыра прызнаецца Ніна Маркаўна, — гады даюць аб сабе знаць, галоўнае — трымаць сябе ў пастаянным тонусе, па-добраму ўспамінаць перажытае, дзякаваць лёсу за ўсё, нават за выпаўшыя цяжкасці, бо яны, як гэта ні дзіўна, загартоўваюць волю, характар, ставяць перад правільным выбарам.

Цяжкасцей на долю Ніны Маркаўны выпала нямала, але гэта не перашкодзіла ёй стаць Чалавекам з вялікай літары, 40 гадоў бездакорна служыць любімай, высакароднай прафесіі медыка, дарыць людзям самае вялікае шчасце — здароўе, не ведаючы ні дня, ні ночы, не наракаючы ні на што. Яе і зараз не пакідае прафесійная звычка: убачыць на вуліцы нямоглага чалавека, адразу ж уключае думку — чым можна дапамагчы хвораму, якое лячэнне прадпісаць. А вяскоўцы, як і бывала, звяртаюцца да любімага свайго фельчара за парадамі, раяць другім, калі ўзнікаюць праблемы са здароўем: «Ідзі да Маркаўны!»

— Самае цяжкае давялося перажыць у гады вайны і ў пасляваенны час, — успамінае жанчына. — Дзіцячая памяць захавала жудасную карціну: чорнае папялішча на месцы прыгожай вёскі, скаваныя страхам твары матулі, аднавяскоўцаў, якіх пад канвоем гналі фашысты ў калоне на верную пагібель, расстрэльваючы нямоглых і хворых. Помню, што мы апынуліся ў вёсцы Станькава, штосьці памяшала катам здзейсніць крывавы прысуд, а нас прытулілі незнаёмыя, дабрэйшыя людзі, з якімі падтрымлівалі сувязь і пасля вайны. Перазімаваўшы, матуля з малымі дзеткамі вярнулася ў родныя мясціны. Жылі ў халоднай зямлянцы, без падлогі, без вокнаў. Ад пастаяннай сырасці часта хварэлі, елі ўсё, што расло. Зямлю апрацоўвалі самацугам: шасцёра жанчын упрагаліся ў плуг, а мы, дзеці, саджалі сякую-такую гародніну.

Выратоўвала ад смерці людское братэрства, дзяліліся апошнім зернем, бульбай, вопраткай, узводзілі дамы талакой. У адносінах адсутнічалі злосць, зайздрасць, подласць, здрада. Праз 6 гадоў наша сям’я перабралася ў новую хатку, колькі шчасця было! Паціхеньку абжываліся, абзаводзіліся дамашняй жывёлай. Мама гарнула нас да сябе, на яе прыкладзе мы, дзеці, вучыліся працавітасці, адказнасці, стараннасці.

Жанчыны зноў сталі збірацца на вячоркі, пралі, ткалі, вязалі, вышывалі. З той пары ў мяне любоў да вышывання, у свабодныя хвілінкі заўсёды бралася за пяльцы. Побач з галечай існавала месца для радасці. Адзначаліся святы, спяваліся песні, звінелі вяселлі, народзіны. На Новы год, на Каляды ў хатах упрыгожвалі ёлку самаробнымі цацкамі. Мама заўсёды варыла аўсяны кісель, прыпраўлены льняным семенем, пякла ў печы птушачак, выразаных з цеста нашымі рукамі. Пазней, як трошкі разбагацелі, на стале з’явілася галоўнае святочнае блюда — халадзец, салата з гарошкам.

Жыццё ў зямлянцы дало знаць: я часта хварэла. І гэта, у сваю чаргу, сыграла ролю ў выбары будучай прафесіі. Глядзела на медсясцёр і ўрачоў як на чараўнікоў: яны вяртаюць людзям здароўе! І думала, марыла: абавязкова стану лячыць людзей! У гульнях з сяброўкамі заўсёды была ўрачом, ”уколы” лялькам, змайстраваных з хустак, давала тонка завостранымі палачкамі. Таму і пайшла вучыцца ў медыцынскае вучылішча, аб чым ніколі не пашкадавала, бо гэта маё прызванне, не ўяўляю сябе ў іншай іпастасі. А каштоўнейшыя рысы характару пасляваеннага пакалення — рабіць людзям дабро, жыць шчасцем другіх людзей, — закладзены менавіта ў цяжкую пару дзяцінства.

Ніна Маркаўна не ўтойвае, што працаваць было нялёгка. Аб’ём работы вялікі. Вёскі, абслугоўваемыя Ушанскім ФАПам, Уша, Церабостынь, Трашчычы, Пясочная ў той час былі мнагалюдныя, у школах навучалася вялікая колькасць дзяцей. Транспарту, як цяпер, не было. На выклікі дабіралася пешшу, на грузавіках, конях, веласіпедзе. Акрамя таго, патрэбна было выконваць шмат іншых абавязкаў, і гэта пры тым, што многа гадоў прыйшлося Ніне Маркаўне працаваць на ФАПе адной: быць і загадчыкам, і фельчарам, і акушэркай, і санітаркай. Спраўлялася. Яшчэ і знаходзіла час актыўна ўдзельнічаць у мастацкай самадзейнасці, выхоўваць сыноў, з’яўляцца мудрым дарадцам мужу (аўдавела 28 гадоў назад), весці дамашнюю гаспадарку. Але ўсё было для яе ў радасць, таму Радунскі і Ушанскі ФАПы, узначальваемыя ёю, былі ў ліку лепшых у раёне і вобласці.

Ушанскі ФАП быў заўсёды флагманам, лепшым з лепшых па ўсіх накірунках! Нават міністр аховы здароўя таго часу М. Я. Саўчанка, нечакана наведаўшыся ў 1974 годзе на Ушу, быў прыемна здзіўлены і даў высокую ацэнку работы Н. М. Каробка. Вяскоўцы таксама высока ацэньваюць прафесійныя і чалавечыя якасці таленавітага фельчара.

? Былы завуч Трашчыцкай СШ І. М. Марцінеўская з захапленнем канстатуе:

— Тонкі псіхолаг, таленавіты медык, яна ўмела знайсці падыход да кожнага чалавека. Богам надзелена дабрынёю, людскасцю, жыла сваёй любімай работай, у любую пару года, і днём, і ноччу да яе можна было звярнуцца, ніколі ніхто не чуў грубага адказу. Часта наведвала школу, яе вельмі паважалі ўсе: і малыя, і старыя. З’яўлялася для людзей і доктарам, і дарадцам. Больш бы такіх прафесіяналаў у наш час! Жывіце, Ніна Маркаўна, доўга-доўга, шчасця Вам! Вы заслужылі самых высокіх узнагародаў.

А іх у фельчара 1-й катэгорыі шмат. Самыя дарагія — гэта званне Заслужанага работніка аховы здароўя БССР, медалі “За трудовую доблесть”, “За трудовое отличие”, медаль імя М. І. Пірагова, значок “Лепшы прапагандыст СССР”. Сама ж жанчына не лічыць такую высокую ацэнку сваёй працы толькі асабістай заслугай і не перастае дзякаваць усяму тагачаснаму калектыву медыкаў раёна, якім абавязана за ўрокі прафесіяналізму, дабрыні, мудрасці, калектывам Карэліцкай ЦРБ, Мірскай пасялковай бальніцы. З вялікай цеплынёй і ўдзячнасцю адзываецца аб сучасным загадчыку Ушанскага ФАПа Г. Л. Ложачнік, як дапамагалі ёй пры вырашэнні многіх бытавых пытанняў Л. І. Нагорная, былы старшыня раённага Савета дэпутатаў, кіраўнікі калгаса, сельскага Савета.

“Калгас і сёння мяне не забывае, за што заўсёды ў думках шлю ўдзячнасць. І наогул, я шчаслівая тым, што любіла сваю работу, што жыла не дзеля ўзнагарод, а імкненнем адпавядаць клятве Гіпакрата, дарыць людзям дабро, быць патрэбнай ім. Таму і хочацца пажадаць жыхарам раёна: будзьце здаровыя ў новым годзе, мірнага неба, дарыце дабрыню адзін аднаму, умейце радавацца чужому шчасцю, любіце абраную прафесію, больш рухайцеся, знаходзьце радасць у кожным імгненні, карыстайцеся мудрым правілам: “Калі можаш — дапамажы!”

Дзякуй Вам, Ніна Маркаўна, за светласць душы і вялікае сэрца! З Новым годам Вас і Вашу сям’ю!

? Навагодняя страва пасляваеннай пары

? (Калядная) “Аўсяны кісель”
Заварыць аўсяную муку, разліць у місачкі, калі застыне варыва, зверху пасыпаць перамолатым (раней паджараным) ільняным семенем.

? Салата для маладосці
На бурачнай тарцы нацерці моркву, яблыкі, дадаць некалькі дробна парэзаных зубікаў часныку, заправіць кефірам альбо смятанай (па асабістаму смаку).

? З дасье “Полымя”

Нарадзілася Н. М. Каробка на Магілёўшчыне, у в. Старое Прыбужжа Дрыбінскага раёна, 25 мая 1938 года ў шматдзетнай сям’і. Родная вёска была дашчэнту спалена фашыстамі, бацька загінуў на фронце, старэйшую сястру Вольгу ворагі вывезлі ў Германію (пасля вызвалення засталася на Украіне, там стварыла сям’ю, там і памерла). Пачатковую школу скончыла ў роднай вёсцы, у 5, 6, 7 класы хадзіла за 5 кіламетраў у суседні населены пункт.

У 1954 годзе паступіла ў Баранавіцкае медвучылішча на фельчарска-акушэрскае аддзяленне, вучылася добра, атрымлівала стыпендыю, да таго ж падпрацоўвала домработніцай у мясцовага пракурора. У 1957 годзе прыехала па размеркаванні на Радунскі ФАП, дзе адпрацавала 7 гадоў. Там выйшла замуж, нарадзіла першынца — сына Сашу. У 1964 годзе перавялася ў Мірскую бальніцу ў гінекалагічнае аддзяленне, атрымала каштоўны вопыт ад легендарнай у той час Лізаветы Альбертаўны Рагацінскай. Праз 3 гады пераехала ў в. Уша па месцы працы мужа, прызначанага старшынёй мясцовага калгаса; пабудавалі дом, нарадзіўся другі сын Сярожа. Да пенсіі і 6 гадоў пасля загадвала Ушанскім ФАПам.

Галіна КАЛТУНОВА
Фота Аксаны ЯНУШ

Лента новостей

Поваленные деревья и поврежденные крыши: стихия прошлась по Гродненщине

Поваленные деревья и поврежденные крыши: стихия прошлась по Гродненщине

11.06.2026
Воспитанники лагеря «Орлёнок» побывали в гостях у мастеров Кореличского районного Центра культуры и народного творчества

Воспитанники лагеря «Орлёнок» побывали в гостях у мастеров Кореличского районного Центра культуры и народного творчества

11.06.2026
Поляков ждут огромные штрафы за инвазивные растения на участках из экосписков ЕС

Поляков ждут огромные штрафы за инвазивные растения на участках из экосписков ЕС

11.06.2026
Приглашаем к участию в Международном молодежном конкурсе социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

Приглашаем к участию в Международном молодежном конкурсе социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

11.06.2026
Воспитанники оздоровительного лагеря «Бригантина» побывали в  Кореличской районной газете «Полымя»

Воспитанники оздоровительного лагеря «Бригантина» побывали в  Кореличской районной газете «Полымя»

11.06.2026
Управление по труду, занятости и социальной защите Кореличского райисполкома проводит консультирование граждан предпенсионного возраста

Управление по труду, занятости и социальной защите Кореличского райисполкома проводит консультирование граждан предпенсионного возраста

11.06.2026
Многодетные семьи могут досрочно использовать семейный капитал на обучение в вузе или колледже

Многодетные семьи могут досрочно использовать семейный капитал на обучение в вузе или колледже

11.06.2026
Белорусская партия «Белая Русь» и Народная Демократическая партия Таджикистана договорились о сотрудничестве

Белорусская партия «Белая Русь» и Народная Демократическая партия Таджикистана договорились о сотрудничестве

11.06.2026
Более трети литовцев выступают за смягчение санкций против Беларуси

Более трети литовцев выступают за смягчение санкций против Беларуси

11.06.2026
Беларусбанк внедряет новые стандарты защиты клиентов

Беларусбанк внедряет новые стандарты защиты клиентов

11.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».