• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
21.10.2026, 17:52
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Культура

Мастерство зажжённых глаз. Дмитрий Манкевич делится секретом успешной экскурсии

by
20.02.2019
в Культура, Лента новостей, Общество, Последние новости, Спорт и туризм
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Для многіх з нас праца экскурсавода здаецца манатоннай і аднастайнай, ды і як іначай, калі даводзіцца некалькі разоў на дзень расказваць адно і тое ж? Ці так гэта на самой справе, мы даведаліся ў загадчыка аддзела па экскурсійнай працы музея “Замкавы комплекс “Мір” Дзмітрыя Манкевіча.


– Дзмітрый Міхайлавіч, як Вы сталі экскурсаводам?
– Па адукацыі я гісторык і юрыст, таму шанц праводзіць экскурсіі, мусіць, падкінуў сам лёс. Убачыў вакансію ў Мірскім замку і вырашыў паспрабаваць. Вядома, гэтая справа была для мяне ў навіну, бо экскурсійнага вопыту раней не было – быў толькі настаўніцкі. Але паколькі мы расказваем турыстам пра значны гістарычны пласт у пяцьсот гадоў, то, я ўпэўнены, мая адукацыю адыграла важную ролю. Да таго ж, я лічу, што ні адзін універсітэт не ў стане падрыхтаваць сапраўднага гіда – гэта павінна ісці знутры.

– На Ваш погляд, якімі неабходнымі якасцямі павінен валодаць добры экскурсавод?
– Вядома, галоўным аспектам з’яўляюцца веды. Але не менш важна валодаць добрай дыкцыяй, бо калі вы будзеце нешта мямліць, ніхто і слухаць не будзе. Таксама ў чалавека павінна быць прыемная знешнасць, харызма і абаяльнасць – тыя рэчы, якія будуць выклікаць прыхільнасць. Без сумневу, добры гід павінен быць выдатным псіхолагам, але галоўнае, каб яму гэта падабалася. Сакрэт выдатнай экскурсіі – запаленыя вочы слухачоў, якія не хочуць сыходзіць, бо нічога больш цікавага не чулі і не бачылі ў сваім жыцці. Таму калі экскурсавод на самой справе гарыць тым, што ён робіць, так жа будуць гарэць і турысты, для якіх вы застанецеся сапраўдным майстрам сваёй справы.

– Ці ёсць адрозненні паміж беларускімі і замежнымі турыстамі? У чым гэта праяўляецца?
– Думаю, што не адкрыю Амерыку, калі скажу, што кожная нацыя хоча пачуць звесткі, якія датычацца менавіта яе гісторыі. Але экскурсіі ў большай ступені адрозніваюцца з-за таго, што ў кожнай супольнасці маюцца свае этнічныя асаблівасці. Напрыклад, кітайскія турысты ўспрымаюць усё зусім інакш: яны слухаюць у асноўным хвілін дваццаць, а потым ідуць назіраць за прыродай – ляжаць каля возера, абдымацца з дрэвамі ці купацца ў дзьмухаўцах. І я ім не перашкаджаю. Значыць, ім патрэбна менавіта гэта. Калі браць іншых, то… палякі як палякі. Не вельмі ахвотна набываюць нашы сувеніры (смяецца). Астатнія – літоўцы, амерыканцы і іншыя – вельмі культурныя і ўважлівыя, таму з імі значна прасцей.

– З якой узроставай групай працаваць цяжэй за ўсё?
– Скажу так: як бацька, я дзяцей люблю, як экскурсавод – не вельмі (усміхаецца). Нягледзячы на тое, што яны – адзін з паказчыкаў наведвальнасці, працаваць з імі вельмі цяжка. Вы ж зразумейце: дзеці не заўсёды ходзяць на экскурсіі па свайму жаданню, ім гэта папросту не цікава. А як можна працаваць з чалавекам, калі яму апрыёры ўсё роўна і на Вітаўтаў, і на Разівілаў?.. Ладна яшчэ, старэйшыя класы. Ну з сярэднімі раз-пораз можна знайсці агульную мову, але з малодшымі… Многія музеі ствараюць спецыяльныя дзіцячыя пакоі, толькі б іх заманіць. Не ведаю, можа, гэта і нармальна, але я ўсё ж-такі прыхільнік таго, што Мірскі замак – сур’ёзная ўстанова. Таму, калі я бачу, што мне насустрач бягуць шэсцьдзясят дзяцей, адразу перадаю іх іншым супрацоўнікам (усміхаецца).

– Як Вы лічыце, ці патрэбен экскурсавод у наш інфармацыйны век, калі, па сутнасці, усё ёсць ў Інтэрнэце?
– Многія гавораць, што экскурсія дадае 20% да агульнага ўспрымання інфармацыі, але я з гэтым не згодны. 80% – вось рэальная лічба. Ведаеце, прыйсці і проста прагуляцца па залах – гэта адно, а праслухаць паўнавартасную экскурсію – зусім іншае. Безумоўна, вы можаце даведацца патрэбную вам інфармацыю дома, паглядзець экспанаты анлайн і быць задаволеным. Але я перакананы ў тым, што вы не атрымаеце тых “жывых” уражанняў і эмоцый, якія б чакалі вас тут. Нават з развіццём такіх сучасных тэхналогій, як 3D-мадэляванне, да нас усё роўна прыязджаюць і будуць прыязджаць. Паверце.

– Ці ёсць методыка, як зацікавіць абыякавага турыста? Як вярнуць яго ўвагу да экскурсіі?
– Тое, што пішуць у падручніках, на жаль, нельга назваць адзіным універсальным правілам. Зразумела, там даюцца рэкамендацыі па вядзенню экскурсій, але для кожнай установы яны свае. Вядома, у маіх калег маюцца нейкія свае хітрасці, але яны вам пра гэта ніколі не скажуць (усміхаецца). Пэўная складанасць яшчэ заключаецца ў тым, што мы не абіраем аўдыторыю, для якой праводзім экскурсію. Напрыклад, выкладчык ва ўніверсітэце працуе толькі са студэнтамі, таму ён можа прыдумаць пэўную стратэгію, якая дазволіць утрымліваць увагу моладзі. Мы ж працуем з рознымі людзьмі – ад акадэмікаў і бізнесоўцаў да рабочых аграпрамысловага комплексу. Да таго ж, экскурсіі праводзяцца групамі. Адкуль мы можам ведаць, што на дадзены момант адбываецца ў душы чалавека? Можа, яму проста неабходна адысці ад асноўнай масы і моўчкі пастаяць каля таго ці іншага экспаната? Таму махаць рукамі і крычаць: “Падыдзіце сюды”, ніхто не будзе. Чалавек прыйшоў са сваёй “наладай”, дык навошта яе збіваць?..

– Ці ёсць у Вашай працы месца фантазіі? Ці стараецеся часам перабольшыць звесткі пра той ці іншы экспанат?
– Я лічу, што экскурсавод заўсёды павінен праводзіць мяжу, якая акрэсліць, напрыклад, што гэта – дакладныя гістарычныя факты, а гэта – легенда. Але, на жаль, фантазуюць экскурсаводы вельмі часта. Чаму? Бо гэта самы просты і танны спосаб утрымаць людскую ўвагу. Асабіста для мяне гэта недапушчальна, бо перабольшванне, у першую чаргу, сведчыць пра няякасную і непрафесійную працу. Ды і ўвогуле, навошта ўтрыраваць, калі можна з розных бакоў расказаць пра той ці іншы экспанат, правесці параўнанне – і такім чынам даць магчымасць яго запомніць?

– На якіх экскурсіях Вы былі і дзе марыце пабываць?
– У свой час я праслухаў тры экскурсіі ў Парыжы, але, прызнацца, не закранула ніводная. Дзе спадабалася на самой справе, дык гэта ў Аўстрыі, Берліне і ў Царскім Сяле, што ў Пецярбурзе. Апошняя, дарэчы, доўжылася ўсяго дваццаць хвілін, але была настолькі цікавай і эмацыйнай, што запомніцца надоўга. А ўвогуле, мне падабаецца назіраць за працай сваіх калег: магу прыяднацца да якой-небудзь групы і сачыць за тым, як праводзіць экскурсію мой замежны калега. Я люблю вучыцца, бо, як сказаў вышэй, ні адна ВНУ гэтаму майстэрству не навучыць…

– Дзмітрый Міхайлавіч, у чым сакрэт выдатнай экскурсіі?
– Кожны турыст, будзь то беларус, паляк або кітаец, павінен адчуваць мурашкі па сваім целе. Экскурсія – гэта як канцэрт. Вось, напрыклад, навошта людзі плацяць грошы і ідуць на ўлюбёных выканаўцаў, калі, па сутнасці, ведаюць усе песні і могуць паслухаць іх дома? Так і тут. Чалавек прыходзіць не толькі за ведамі, але і за ўражаннямі. Таму лепшы паказчык добрай экскурсіі – гэта заварожаныя погляды і ком у горле. Калі ты бачыш, што ўся група стаіць моўчкі і баіцца нават слова прапусціць, то разумееш: вось яно, атрымалася.

 

Гэта цікава
За 2018 год у музеі “Замкавы комплекс “Мір” адбылася 10021 экскурсія, 26 рэгістрацый шлюбу, 33 экскурсіі з элементамі дэгустацыі, 43 дарослых і 47 дзіцячых экскурсій з элементамі анімацыі. Таксама ў маі мінулага года быў зафіксаваны абсалютны рэкорд – 110 экскурсій у дзень.

 

Вікторыя КАСЦЮК
Фота прадастаўлена музеем «Замкавы комплекс «Мір»

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».