Рабочую неделю коллектив мехмастерских КУСП «Черняховский-Агро» начал со Дня здоровья

Цяжка паспрачацца з выразам: «Як распачнеш дзень, так яго і правядзеш”. Тое самае можна сказаць і пра тыдзень. Панядзелак неабходна пачынаць з імкнення да здаровага ладу жыцця, што і зрабілі працаўнікі КУСП “Чарняхоўскі-Агра” падчас Дня здароўя, праведзенага ў пачатку мінулага тыдня спецыялістамі Карэліцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі на тэрыторыі мехмайстэрняў сельгаспрадпрыемства.

Перш чым атрымаць карысную і актуальную інфармацыю, якая датычыцца здароўя ўсіх і кожнага, валеолаг Карэліцкага райЦГЭ Людміла Валасевіч правяла анкетаванне, падчас якога яго ўдзельнікі змаглі задумацца, ці дастаткова ўвагі яны надзяляюць здароваму ладу жыцця.

– Захворванні органаў дыхання, у тым ліку вострыя рэспіраторныя хваробы, займаюць лідзіруючую пазіцыю не толькі ў раёне, але і ў рэспубліцы ў цэлым, – расказала падчас свайго выступлення памочнік урача-гігіеніста Карэліцкага райЦГЭ Ірына Мятліцкая. – На другім месцы – захворванні апорна-рухальнага апарату. Гэтая праблема датычыцца ў першую чаргу вадзіцеляў і механізатараў, якія праводзяць амаль увесь дзень за рулём. Безумоўна, гэта ваша работа, але пра здароўе забываць не трэба. Знайдзіце для сябе час, хадзіце пешшу як мага больш.

У правядзенні Дня здароўя таксама прынялі ўдзел галоўны ўрач Турэцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Іван Паўлючык, які расказаў аб прычынах павышанага захворвання, заклікаў усіх прысутных звяртацца за медыцынскай дапамогай пры першых сімптомах хваробы.

– Хваробу лягчэй папярэдзіць, чым яе лячыць. У першую чаргу гэта датычыцца прафілактыкі рэспіраторных інфекцый, – адзначыла памочнік урача-эпідэміёлага Карэліцкай райЦГЭ Ірына Дораш. – У сезон захворванняў пазбягайце шматлюдных месцаў, часцей мыйце рукі з мылам, прытрымлівайцеся здаровага ладу жыцця, які ўключае ў сябе збалансаванае харчаванне, фізічную актыўнасць, паўнацэнны сон і рэгулярнае знаходжанне на свежым паветры.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара